ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны філіяла

У філіяле «Энергазбыт» адбылася дыялогавая пляцоўка па абмеркаванні змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі.

Сёння ў філіяле «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» абмеркавалі праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Удзел у мерапрыемстве прыняў старшыня Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Давыдзька Генадзь Браніслававіч.

На сустрэчы прысутнічалі генеральны дырэктар РУП «Мінскэнерга» Шчэмель Алег Анатольевіч, дырэктар філіяла «Энергазбыт» Мароз Аляксандр Георгіевіч, дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў па Машэраўскай выбарчай акрузе №47 Бесько Аксана Анатольеўна.

У пачатку дыялогавай пляцоўкі Генадзь Браніслававіч Давыдзька прывітаў прысутных і адзначыў важнасць сустрэч па абмеркаванні праекта Асноўнага закона Рэспублікі Беларусь.

У сваім выступленні ён расказаў, якія змяненні і дапаўненні будуць унесены ў Канстытуцыю, падрабязна спыніўся на тэмах захавання гістарычнай памяці, сямейных каштоўнасцей, работы Усебеларускага народнага сходу, а таксама адказаў на пытанні, што паступілі ад работнікаў філіяла.

У завяршэнні Генадзь Браніслававіч нагадаў пра тры слупы, якія ляжаць у аснове Канстытуцыі нашай краіны – гэта моцная эканоміка, сацыяльная дзяржава і хрысціянскія каштоўнасці.

Выступоўцы падзякавалі працоўнаму калектыў філіяла за ўдзел у абмеркаванні праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і нагадалі аб абавязку кожнага прыняць удзел у маючым адбыцца рэферэндуме.

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024