ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны філіяла

Сезон актыўнасці кляшчоў. Меры бяспекі

У цяперашні час у г.Мінску адзначаецца сезон актыўнасці кляшчоў, праз укус якіх могуць перадавацца ўзбуджальнікі «клешчавых інфекцый», з якіх на тэрыторыі г.Мінска рэгіструецца хвароба Лайма і клешчавы энцэфаліт.

За 6 месяцаў бягучага года ў г.Мінску адзначаецца змяншэнне ўзроўню пакусаў іксодавымі кляшчамі ў параўнанні з аналагічным перыядам 2021 года на 7%. Напад кляшчоў часцей (73%) адбываўся ў лесе, сельскай мясцовасці і на загарадных дачных участках. Пры звароце па медыцынскую дапамогу ў 18% выпадкаў пацыенты ўказвалі, што ўкус адбыўся на тэрыторыі Мінска і замацаваных прыгарадных зонах адпачынку.

Даведачна: Тэрыторыі г. Мінска з перавышэннем паказчыка колькасці іксодавых кляшчоў па стане на 07.07.2022: лясны масіў Цнянскага вадасховішча, зялёная зона па вул.Маневіча, лесапаласа па вул.Нікіфарава‒Русіянава, лесапаласа и лясны квартал па вул.Ф.Скарыны, лесапарк Сцяпянка, экалагічныя сцежкі «Лясное возера» і «Мядзвежына», Студэнцкі парк, пляжы №5 і №9 Заслаўскага вадасховішча.

Для індывідуальнай прафілактыкі нападу і прысмоктвання кляшчоў пры наведванні лясных, паркавых і іншых зон іх натуральнага пасялення дастаткова выконваць простыя меры засцярогі і асабістай прафілактыкі.

  • Апрануцца такім чынам, каб прадухіліць запаўзанне кляшчоў пад вопратку. Добрую абарону забяспечваюць камбінезоны або вятроўкі са шчыльнай гладкай тканіны, доўгімі рукавамі, шчыльнымі абшэўкамі, пажадана з капюшонам, якія не даюць кляшчам магчымасці запаўзці пад адзенне і дабрацца да скуры. Рэкамендуецца выбіраць светлае аднатоннае адзенне (на ім кляшчы больш прыкметныя).
  • Кожную гадзіну праводзіць сама-і ўзаемаагляды для выяўлення і зняцця кляшчоў. Асаблівую ўвагу варта надаваць упадабаным месцам прысмоктвання кляшчоў ‒ мяжы валасістай часткі галавы, за вушамі, на шыі, натуральным зморшчынам скуры (падпахі, жывот). Пры аглядах трэба памятаць, што клешч можа сядзець не толькі на целе, але і на вопратцы. Клешч, перш чым упіцца, некаторы час поўзае па скуры.
  • Па вяртанні з лесу, парка неабходна ўважліва агледзець адзенне і скурныя пакровы, хатніх гадаванцаў, букеты з лясных і палявых кветак і іншыя рэчы, прывезеныя з лесу.
  • Выкарыстоўваць рэпеленты (сродкі, якія адпужваюць кляшчоў) або акарыцыдна-рэпелентныя сродкі (адначасова адпужвае і знішчае кляшчоў).

Калі ўкус усё ж адбыўся, кляшча неабходна выдаліць – звярнуцца да спецыялістаў установы аховы здароўя альбо (пры немагчымасці аператыўнага звароту ў медустанову) самастойна пры дапамозе спецыялізаваных прылад, тонкага пінцэта ці ніцянай пятлі.

Пры самастойным выдаленні кляшча, які прысмактаўся, варта звярнуцца да ўчастковага тэрапеўта (урача-інфекцыяніста, педыятра), які прызначыць прафілактычнае лячэнне. Прафілактычны прыём прызначанага антыбіётыка дазволіць папярэдзіць не толькі хваробу Лайма, але і іншыя бактэрыяльныя клешчавыя інфекцыі.

Неабходна памятаць, што максімальны эфект ад прафілактычнага лячэння дасягаецца пры прыёме прэпаратаў у першыя 72 гадзіны пасля ўкусу кляшча.

Даведачна: Аналіз захворвання Лайм барэліёзам у г.Мінску паказвае, што выпадкі хваробы Лайма рэгіструюцца ў асноўным у асоб, якія не прымалі антыбіётыкі з прафілактычнай мэтай пасля ўкусу кляшча.

Даследаванне выдаленага кляшча паказана толькі ў выпадках наяўнасці супрацьпаказанняў для прызначэння прафілактычнага лячэння асобам, якія пацярпелі ад укусу кляшча. У астатніх выпадках даследаванне кляшча праводзіцца на платнай аснове па жаданні.

Даведачна: У дзяржаўнай установе «Менскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» даследаванне кляшчоў праводзіцца на заражанасць узбуджальнікамі Лайм-барэліёзу (падрабязней на http://www.minsksanepid.by/node/42). Даследаванне кляшчоў на заражанасць узбуджальнікамі клешчавога энцэфаліту, Лайм-барэліёзу, анаплазмозу, эрліхіеза праводзіцца ў РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі па адрасе г.Мінск, вул.Філімонава, 23 (http://www.belriem.by).

Па інфармацыі афіцыйнага сайта ДУ «Мінскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі»

http://www.minsksanepid.by

sezon kleschei

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024