ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны філіяла

Супрацьпажарная трэніроўка прайшла ў філіяле «Энергазбыт»

Сёння, 27 красавіка, у філіяле «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» прайшла планавая супрацьпажарная трэніроўка па эвакуацыі персаналу і тушэнні ўмоўнага пажару.

Галоўная мэта падобных трэніровак ‒ навучанне работнікаў хуткім і правільным дзеянням ва ўмовах рэальнага пажару, накіраваным на яго ліквідацыю і эвакуацыю людзей.

На падрыхтоўчых этапах з работнікамі праводзіліся тэарэтычныя заняткі, а таксама пазапланавы інструктаж па выкананні правілаў пажарнай бяспекі і парадку дзеянняў у выпадку выяўлення пажару.

Згодна з сцэнарыем трэніроўкі ў будынку філіяла ўмоўна спрацавала пажарная сігналізацыя, якая запусціла сістэму абвесткі персаналу аб эвакуацыі. Супрацоўнікі арганізавана спусціліся па незадымленых усходах, пакінулі будынак і прыбылі да месца збору. Дзякуючы зладжанасці дзеянняў час эвакуацыі склаў усяго 2 хвіліны 10 сякунд.

Таксама была ажыццёўлена імітацыя ўзнікнення ачага ўзгарання, у тушэнні якога змаглі паспрабаваць свае сілы самі супрацоўнікі філіяла.

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024