ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны філіяла

26 красавіка спаўняецца 36 гадоў з дня аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі

36 гадоў таму, 26 красавіка 1986 года, адбылася аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі ‒ найбуйнейшая па маштабах шкоды і наступствах тэхнагенная катастрофа ХХ стагоддзя.

У 1 гадзіну 23 хвіліны ночы падчас правядзення праектных іспытаў адной з сістэм забеспячэння бяспекі на чацвёртым энергаблоку Чарнобыльскай АЭС адбыўся выбух.

У выніку аварыі ў паветра было выкінута больш за 200 розных ізатопаў. Павышэнне радыяцыйнага фону фіксавалася па ўсёй Еўропе, але найбольш пацярпелі Беларусь, Украіна і Расія. Значныя выкіды з разбуранага рэактара працягваліся 10 дзён запар да 6 траўня 1986 года.

Маштабы катастрофы на Чарнобыльскай АЭС вялізныя, аднак немагчыма ўявіць сітуацыю, у якой магла апынуцца значна большая колькасць людзей, калі б не мужнасць і гераізм ліквідатараў аварыі. Рызыкуючы жыццём, здароўем яны абаранілі людзей ад згубнага ўздзеяння і далейшага распаўсюджвання радыяцыі.

Удзельнічалі ў ліквідацыі і супрацоўнікі філіяла «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга», сярод іх вадзіцель Уздзенскага вытворча-збытавага ўчастка Уладзімір Мятліцкі і былы начальнік Вілейскага міжраённага аддзялення, які зараз знаходзіцца на заслужаным адпачынку, Аляксандр Башлакоў. З успамінаў Аляксандра Васільевіча:

«Працаваў інжынерам-энергетыкам ДРБУ-162 г.Вілейкі. У чэрвені 1987 года па заданні Мінаблдарбуда ў складзе брыгады з 9 чалавек быў накіраваны на будаўніцтва асфальтабетоннага завода ў раёне г.Брагіна. Займаўся будаўніцтвам знешніх сетак завода і мантажом унутраных электрасетак з падключэннем сілавога абсталявання і аўтаматыкі, далейшай наладкай і пускам завода. У далейшым тут выпускаўся асфальтабетон для ўладкавання цвёрдага пакрыцця дарог і вуліц населеных пунктаў, якія знаходзяцца за 10 км ад зоны адчужэння. Прапрацаваў у небяспечнай зоне да кастрычніка 1987 года (усяго 54 дні)».

Аляксандр Васільевіч узнагароджаны медалём, як удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС.

Кіраўніцтва і калектыў філіяла «Энергазбыт» спачувае сем'ям, якія страцілі сваіх родных, і выказвае шчырую падзяку і ўдзячнасць ліквідатарам наступстваў аварыі на ЧАЭС. Мы захапляемся вашай мужнасцю, самаадданасцю і гераізмам. Дзякуй вам!

monument 1062297 12801

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024