ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны філіяла

Забеспячэнне цеплабяспекі: як пазбегнуць траўмаў

Цяпер чалавек з яго патрэбамі не можа абысціся без цеплавой энергіі. Аднак няправільнае яе выкарыстанне, незахаванне правіл тэхнікі бяспекі на вытворчасці і ў побыце можа прывесці да цяжкіх наступстваў, а таксама нанесці непапраўную шкоду здароўю.

У пазбяганне няшчасных выпадкаў нельга набліжацца да месцаў, агароджаных для правядзення прац у катлаванах, цеплавых камерах і траншэях, тым больш спускацца ў адчыненыя цеплавыя камеры, студні і каналы, перасякаць у неабсталяваных месцах траншэі, дзе вядуцца працы па пракладцы або рамонце цеплавых сетак.

Строга забараняецца разбураць і здымаць агароджы, папераджальныя плакаты, знакі бяспекі; пералазіць за агароджы, станавіцца на бар'еры, пляцоўкі, канструкцыі і перакрыцці, якія не прызначаны для праходу і не маюць адмысловай агароджы і поручняў.

Для прадухілення небяспечнай сітуацыі не варта хадзіць па трубаправодах цеплавых сетак пры надземнай пракладцы, недапушчальна парушаць цеплавую ізаляцыю цеплавых сетак, гэта можа пацягнуць атрыманне тэрмічных апёкаў.

Небяспеку выклікаюць таксама парывы трубаправодаў падземнай пракладкі, бо пад асфальтам ці дзёрнам можа ўтварыцца прамоіна, запоўненая гарачай вадой. Тэмпература гарачай вады, якая праходзіць па трубаправодах, можа дасягаць 150 градусаў, а тэмпература пары – 300 градусаў. Патрапленне ў такую яму можа прывесці да трагічных наступстваў.

Пры выяўленні прамоін, ападкі грунта ў месцах правядзення раскопак, выпрабаванняў і рамонтных прац трубаправодаў цеплавых сетак, а таксама адчыненых люкаў, цеплавых пунктаў або пашкоджаных замкаў і дзвярэй у іх варта паведаміць пра гэта ў дыспетчарскую службу энергазабяспечваючай арганізацыі.

Неабходна памятаць, што любы від энергіі пры няправільным яго выкарыстанні тоіць у сабе патэнцыйную небяспеку, з прычыны чаго пры эксплуатацыі энергетычнага абсталявання неабходна праяўляць асаблівую абачлівасць і асцярожнасць.

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024