ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны філіяла

На варце здароўя

Калектыў філіяла «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» налічвае больш за 1400 чалавек, многія з якіх знаходзяцца ў пастаянным узаемадзеянні са спажыўцамі электрычнай і цеплавой энергіі. Для захавання здароўя супрацоўнікаў і абанентаў, а таксама папярэджання распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі выконваецца комплекс прафілактычных мер. Арганізавана тэставанне работнікаў на антыцелы да COVID-19 і ПЦР-дыягностыка на наяўнасць віруса ў арганізме.

Так, 18 лютага супрацоўнікам была прадастаўлена магчымасць здаць экспрэс-тэст у будынку філіяла на Хмяльніцкага, 6, дзе для медперсаналу было ўладкавана працоўнае месца. Дадзенае даследаванне дазваляе выявіць не толькі наяўнасць інфекцыі, але і прысутнасць антыцелаў да ўзбуджальніка (ці перахварэў працаўнік бессімптомна), што дазваляе кантраляваць рызыкі як для асобных супрацоўнікаў, так і для арганізацыі ў цэлым.

Сёння здароўе персаналу з'яўляецца найважнейшым рэсурсам ўстойлівага і эфектыўнага развіцця любога прадпрыемства. Садзейнічаць яго захаванню ‒ наша агульная задача.

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024