ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны філіяла

Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

15 лютага ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца памятная дата ‒ Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У гэты дзень ў 1989 годзе савецкія войскі пакінулі тэрыторыю Афганістана, дзе на працягу 9 гадоў, 1 месяца і 18 дзён доўжылася вайна.

Гэтая вайна ў далёкай краіне закранула многіх беларусаў і іх сем'і, забраўшы сыноў, мужоў, бацькоў, братоў, таварышаў. Каля 30 тысяч нашых землякоў прымалі ўдзел у баявых дзеяннях, больш за 2 тысячы атрымалі раненні і калецтвы, больш за 700 беларусаў не вярнуліся з Афганістана.

У складаных умовах, штодня падвяргаючыся небяспецы, праяўляючы мужнасць, стойкасць і высакароднасць, выконвалі свой доўг простыя савецкія хлопцы, сярод якіх былі і нашы калегі. Яны з годнасцю прайшлі ўсе выпрабаванні вайны і заслужылі нашу бязмежнае павагу.

У філіяле «Энергазбыт» працуюць чатыры воіны-інтэрнацыяналісты: Галай Мікалай Мікалаевіч, Крываў Валерый Уладзіміравіч, Церах Андрэй Віктаравіч, Трубач Андрэй Валер'евіч.

У гэты дзень хочам пажадаць ім і ўсім воінам-інтэрнацыяналістам здароўя, дабрабыту, міру і дабра. Дзякуй вам за бясстрашнасць і адвагу, якія вы праявілі ў тыя гады.

Галай Мікалай Мікалаевіч нарадзіўся ў в.Тульгавічы Хойніцкага раёна. Пасля заканчэння сярэдняй школы атрымаў спецыяльнасць вадзіцеля. У красавіку 1984 года закліканы Гомельскім РВК у паветрана-дэсантныя войскі. Пасля праходжання горна-стралковага навучальнага цэнтра ў г.Фергана Узбекскай ССР полк, у якім нёс службу радавы Галай М.М., быў накіраваны ў Афганістан. Падчас выканання інтэрнацыянальнага абавязку быў паранены. Дэмабілізаваны ў траўні 1986 года. З 2004 года працуе ў Маладзечанскім міжраённым аддзяленні на пасадзе вадзіцеля.

Крываў Валерый Уладзіміравіч праходзіў ваенную службу ў Афганістане з 1983 па 1985 год. Узнагароджаны медалём «За баявыя заслугі», ордэнам «За адвагу». З 2018 года працуе ў службе аўтаматызаваных сістэм кантролю і ўліку электраэнергіі на пасадзе электраманцёра па эксплуатацыі электралічыльнікаў.

Церах Андрэй Віктаравіч нарадзіўся ў в.Мацькоўцы Вілейскага раёна. Пасля заканчэння вучылішча ў 1982 годзе, дзе навучаўся прафесіі вадзіцеля аўтакрана, быў прызваны на тэрміновую ваенную службу. Каля двух месяцаў праходзіў курс маладога байца ў Узбекістане, пасля чаго 22.06.1982 быў адпраўлены ў Афганістан, служыў старшым разведчыкам-кулямётчыкам да 1984 года. У 1985 годзе ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. З 2004 года працуе ў Вілейскім міжраённым аддзяленні на пасадзе кантралера.

terex

Трубач Андрэй Валер'евіч накіраваны ў Афганістан 20.02.1986 пасля «вучэбкі». Праходзіў ваенную службу ў Кандагары на блок-пасту па ахове кандагарского аэрадрома кіроўцам-радыетэлефаністам, старшым вадзіцелям да 1987 года. З 2018 года працуе ў Стаўбцоўскім міжраённым аддзяленні на пасадзе вадзіцеля.

trubach1
trubach2 trubach3
Опубликовано 12 Февраля 2021г

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024