ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны філіяла

Каманда філіяла «Энергазбыт» стала пераможцам турзлёту Савецкага раёна г.Мінска.

Філіял «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» заняў першае месца ў агульнакамандным заліку турыстычнага злёту Савецкага раёна г.Мінска.

Па традыцыі злёт праводзіўся тры дні на беразе ракі Іслач у Валожынскім раёне, куды прыехалі 18 каманд. У гэтым годзе ён быў прысвечаны Году гістарычнай памяці.

Арганізатарам турыстычнага злёту выступіла адміністрацыя Савецкага раёна г.Мінска з удзелам Савецкай раённай арганізацыі г.Мінска РГА «Белая Русь», Савецкага раённага г.Мінска аб'яднання арганізацый прафсаюзаў, Савецкага раённага г.Мінска камітэта ГА «БРСМ», КУП «Фізкультура і здароўе», ДУА «Фізкультурна-спартыўны цэнтр дзяцей і моладзі Савецкага раёна г.Мінска», прафсаюзных арганізацый прадпрыемстваў раёна.

Каманды спаборнічалі ў перацягванні каната, пераадоленні турыстычнай паласы перашкод, паркавым валейболе, гарадошным спорце, дартс. Упартая і напружаная барацьба суправаджала кожнае выпрабаванне. Усе каманды былі настроены толькі на перамогу.

Каманда «Энергазбыта» аказалася лепшай адразу ў чатырох відах: конкурсе капітанаў, гарадках, валейболе і праходжанні паласы перашкод.

Журы таксама ацэньвала афармленне лагераў каманд і іх кулінарныя здольнасці. Нікога не пакінуў абыякавым музычны конкурс «Нязгасная памяць аб подзвігу народа».

За выходныя працаўнікі філіяла пражылі «маленькае жыццё, поўнае падзеяў». Творчасць, песні ля вогнішча, свежае паветра і маляўнічая прырода ‒ усё гэта багаж успамінаў на цэлы год.

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024