- Навіны філіяла
Філіял «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» наведаў кіраўнік адміністрацыі Савецкага раёна Мінска
17 чэрвеня 2021 года адбылася сустрэча калектыву філіяла «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» з кіраўніком адміністрацыі Савецкага раёна Мінска Хільманам Сяргеем Анатольевічам.
Сустрэча праходзіла ў рамках Адзінага дня інфармавання, прысвечанага ролі гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі ў фарміраванні грамадзянскасці і патрыятызму асобы.
Таксама Сяргей Анатольевіч расказаў энергетыкам аб бягучым стане і перспектывах сацыяльна-эканамічнага развіцця Савецкага раёна, адказаў на пытанні супрацоўнікаў філіяла. У ліку іншых абмяркоўваліся актуальныя тэмы, якія тычацца эпідэміялагічнай сітуацыі і прадпрымаемых мер па барацьбе з распаўсюджваннем каронавіруснай інфекцыі, паляпшэння інфраструктуры раёна, будаўніцтва жылля.
Кіраўнік адміністрацыі азнаёміўся з працай філіяла, наведаў разлікова-даведачны цэнтр, размешчаны на першым паверсе будынка.
На заканчэнне сустрэчы Сяргей Анатольевіч павіншаваў усіх з надыходзячым Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.