- Навіны філіяла
Фотавыстава да Дня маці адкрылася ў філіяле «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга»
Сёння ў філіяле «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» адкрылася фотавыстава «Мамчыны абдымкі», прысвечаная Дню маці. Кожны прадстаўлены на ёй здымак працяты мацярынскай любоўю, цеплынёй і клопатам. Кожны кадр прымушае задумацца пра тое, што ў жыцці на самай справе каштоўна.
Мама ‒ самы важны чалавек у жыцці дзіцяці. З ёй звязана ўсё самае добрае. Маляня прыходзіць у гэты свет маленькай, бездапаможнай істотай. Мамчыны абдымкі паказваюць дзіцяці, што яму тут рады, што ён у бяспецы. Мамчыны абдымкі не параўнаць ні з чыімі, менавіта яны заўсёды самыя далікатныя, самыя моцныя і такія патрэбныя.
Падзелімся з вамі кавалачкам нашай кранальнай выставы.