ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны філіяла

Антыкарупцыйная лекцыя ў філіяле «ЭНЕРГАЗБЫТ» РУП «МІНСКЭНЕРГА»

14 чэрвеня на базе Мінскага аддзялення па збыце электрычнай энергіі філіяла «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» прайшла антыкарупцыйная лекцыя. Перад працаўнікамі філіяла з дакладам выступіў намеснік пракурора Савецкага раёна г.Мінска Ерафееў Аляксей Мікалаевіч.

У ходзе лекцыі была дадзена агульная характарыстыка сітуацыі ў сферы барацьбы з карупцыяй, асветлена тэма крадзяжоў шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, у прыватнасці працаўладкаванне так званых "мёртвых душ". Асаблівая ўвага нададзенатлумачэнню норм главы 35 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь ‒ Злачынствы супраць інтарэсаў службы. У працэсе выступлення былі разгледжаны такія злачынствы, як атрыманне хабару, злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, бяздзейнасць службовай асобы, службовы падлог і іншыя, а таксама меры адказнасці за розныя карупцыйныя дзеянні.

Неабходна разумець, што карупцыя ‒ гэта грамадска-палітычная праблема, якая зніжае тэмпы эканамічнага росту, асаблівая форма супрацьпраўнай дзейнасці, накіраваная супраць грамадства і дзяржаўнай улады. Барацьба з ёй, фарміраванне антыкарупцыйнай ўстойлівасці з'яўляецца найважнейшай задачай дзяржавы, грамадства і кожнага канкрэтнага чалавека.

 
korr2
 

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024