ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны філіяла

22 чэрвеня ‒ Дзень усенароднай памяці

22 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца памятная дата ‒ Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа.

22 чэрвеня 1941 года ў 4 гадзіны раніцы без аб'яўлення вайны фашысцкая Германія напала на Савецкі Саюз. Раптоўна разбурыліся надзеі мільёнаў сем'яў, былі паламаны лёсы цэлых пакаленняў. Пачалася Вялікая Айчынная вайна, якая працягвалася 1418 дзён і начэй.

На тэрыторыю Беларусі наступала самая магутная групоўка нямецкіх войскаў – група войскаў “Цэнтр” у складзе 4-й і 9-й палявых армій, 2-й і 3-й танкавых груп, усяго 50 дывізій. Іх падтрымлівалі 1600 баявых самалётаў. З першага дня вайны Беларусь стала арэнай найбуйнейшых бітваў.

На беларускай зямлі фашысты стварылі больш за 260 лагераў смерці і месцаў масавага знішчэння людзей. У гэтым трагічным спісе Трасцянец, Хатынь, Азарыцкая зона смерці, Чырвоны Бераг. Было знішчана больш за 9 тысяч населеных пунктаў. Падлічана, што Беларусь за гады акупацыі згубіла кожнага трэцяга жыхара.

Сёння мы аддаём абавязак памяці і ўдзячнасці ўсім, хто прыняў на сябе першы ўдар ворага, хто не дажыў да светлага Дня Перамогі, але верыў у яго, прымаючы няроўны бой з фашыстамі.

Мы памятаем слаўных абаронцаў Айчыны, якія адважна змагаліся на поле бою і нястомна працавалі ў тыле. Мы нізка схіляем галовы перад усімі загінуўшымі ў баях, закатаванымі ў фашысцкай няволі, памерлымі ад голаду і нягод. Памяць аб тых грозных гадах, як і не цішэючая скруха, назаўжды застанецца ў нашых сэрцах.

pamyat 03

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024