- Навіны філіяла
22 снежня - Дзень энергетыка!
Энергетыка-аснова эканомікі нашай краіны, гэта прафесійная сфера, аснову якой складаюць высокакваліфікаваныя спецыялісты – сапраўдная апора дзяржавы!
22 снежня адзначаюць сваё прафесійнае свята работнікі і прадпрыемствы энергетычнай галіны. Сімвалічна, што гэты дзень самы кароткі дзень у годзе, калі праца энергетыкаў найбольш прыкметная. Дзякуючы штодзённай працы энергетыкаў у нашых дамах ёсць электраэнергія, ацяпленне, па чыгуначных шляхах ходзяць цягнікі, а на прадпрыемствах працуе абсталяванне.
Дзень энергетыка-дата, у якой адзначаецца прызнанне заслуг работнікаў энергетычнай галіны ва ўдасканаленні і падтрыманні нашай паўсядзённым жыцці, усіх тых, хто сёння забяспечвае працу энергасістэмы. Жадаем нашым спецыялістам-энергетыкам шчасця, дабрабыту, душэўнага цяпла і толькі станоўчай энергіі, лёгка пераадольваць любыя перашкоды, заўсёды высакавольтнага настрою, а яшчэ жыццёвай энергіі – тварыць, любіць і дамагацца поспехаў.
З Днём Энергетыка!