- Навіны філіяла
17 верасня - Дзень народнага адзінства
Дарагія сябры!
Віншуем вас з Днём народнага адзінства! У гэты дзень у 1939 годзе адбылося ўз'яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі, падзеленых ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора.
Гэтае свята азначае пераемнасць пакаленняў, сімвалізуе адзінства народа ў жаданні далейшага росквіту нашай краіны. У Беларусі багатае гістарычнае мінулае, а яе будучыня залежыць ад кожнага з нас.
Мы віншуем вас са святам! Жадаем вам шчасця, моцнага здароўя, дабра, поспехаў і дабрабыту.