ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны філіяла

15 сакавіка ‒ Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Сёння Беларусь адзначае Дзень Канстытуцыі. Яна была прынята 15 сакавіка 1994 года Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь і з'яўляецца першай у гісторыі суверэннай рэспублікі і пятай па ліку Канстытуцыяй Беларусі (пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года).

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – Асноўны Закон дзяржавы. Тут закладзены асновы рэгулявання прававой, палітычнай і эканамічнай сістэмы дзяржавы. Асноўны Закон замацоўвае неад'емныя правы чалавека і гарантыі іх рэалізацыі, узаемныя абавязкі грамадзяніна і дзяржавы, парадак фармавання і функцыянавання органаў улады. Палажэнні Канстытуцыі знаходзяць сваё развіццё ў бягучым заканадаўстве.

Найважнейшай канстытуцыйнай нормай з'яўляецца палажэнне артыкула 2, якое вызначае іерархію каштоўнасцей у краіне. Згодна з дадзеным артыкулам чалавек, яго правы, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі з'яўляюцца найвышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы.

    Да ліку асноўных прынцыпаў, якія пранізваюць нормы Канстытуцыі, трэба аднесці:
  • вяршэнства права;
  • гарантыю і захаванне правоў чалавека і грамадзяніна;
  • дэмакратычны парадак фармавання органаў улады.

У 1996 годзе на рэспубліканскім рэферэндуме Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь была выкладзена ў новай рэдакцыі. У 2004 годзе па выніках рэспубліканскага рэферэндуму ў яе былі ўнесены змены.

Сёння, 15 сакавіка 2022 года, набыла моц абноўленая Канстытуцыя. Рэферэндум па папраўках у Асноўны Закон краіны адбыўся 27 лютага 2022 года.

Пры выкарыстанні матэрыялаў

афіцыйнага сайта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

https://president.gov.by

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024