- 90 гадоў энергасістэме
35 гадоў у энергічным тэмпе
Навіцкі Уладзімір Уладзіміравіч нарадзіўся ў г. Мінску ў сям'і рабочых. Па заканчэнні Беларускага ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічнага інстытута ў 1982 годзе быў размеркаваны на прадпрыемства «Энерганагляд» у г. Мінску і Мінскай вобласці.
У той час «Энерганагляд» выконваў як функцыю нагляду за энергаўстаноўкамі спажыўцоў энергіі, так і функцыю збыту электрычнай і цеплавой энергіі.
Свой працоўны шлях у энергасістэме Уладзімір Уладзіміравіч пачаў на пасадзе інспектара, у 1985 годзе стаў старэйшым інспектарам. Курыраваў электраўстаноўкі сельгаспрадпрыемстваў, непрамысловых прадпрыемстваў аграмаджанага сектара, а затым і буйныя прамысловыя прадпрыемствы г. Мінска і Мінскага раёна, сярод іх Мінскі падшыпнікавы завод, Мінскі завод аўтаматычных ліній, Мінскі завод шасцярэнек, Мінскводаканал і інш.
У 1986 годзе выконваў абавязкі кіраўніка аграпрамысловай групы энергаінспекцыі прадпрыемства.
З 1986 па 1990 год працаваў намеснікам галоўнага энергетыка Мінскага мотавелазавода, тым самым «панюхаўшы пораху» ў якасці спажыўца электраэнергіі.
У 1990 годзе па запрашэнні кіраўніцтва вярнуўся на службу ў энергасістэму на пасаду кіраўніка аграпрамысловай групы энергаінспекцыі прадпрыемства «Энерганагляд» у г. Мінску і Мінскай вобласці. За час працы на пасадзе Уладзімір Уладзіміравіч стварыў з шасці інспектараў згуртаваны калектыў з 15 чалавек, які часта ставілі ў прыклад іншым.
У 1997 годзе паступіў у Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь на спецыяльнасць «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве», якую паспяхова скончыў у 1999 годзе.
У канцы 1998 года прызначаны намеснікам начальніка энергаінспекцыі прадпрыемства.
У 1999 годзе ўступіў на пасаду галоўнага інжынера. У гэты перыяд актыўна займаўся арганізацыяй больш цеснага супрацоўніцтва з прадпрыемствамі электрычных і цеплавых сетак і іншымі суб'ектамі энергасістэмы, укараненнем сучаснага метаду разліку за рэактыўную энергію, прымаў актыўны ўдзел у допуску ў эксплуатацыю вялікіх аб'ектаў народнай гаспадаркі горада Мінска і Мінскай вобласці, такіх як Палац Рэспублікі, аб'екты Вілейска-Мінскай воднай сістэмы і інш.
У 2003 годзе, пасля падзелу функцый нагляду за энергаўстаноўкамі спажыўцоў энергіі і збыту энергіі прызначаны начальнікам вытворча-тэхнічнага аддзела філіяла «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга». За гады працы Уладзімір Уладзіміравіч падрыхтаваў і ўкараніў вялікую колькасць лакальных вытворча-тэхнічных нарматыўных актаў, стварыў калектыў аднадумцаў, стаў сапраўдным настаўнікам для некаторых цяперашніх спецыялістаў і кіраўнікоў структурных падраздзяленняў філіяла.
З 2018 года Уладзімір Уладзіміравіч працуе намеснікам начальніка цэха па рамонце лічыльнікаў электрычнай энергіі і з радасцю перадае свой вытворчы і жыццёвы вопыт іншым, больш маладым спецыялістам.
За шматгадовую працу ў энергасістэме ўзнагароджаны ганаровымі граматамі ДВА «Белэнерга», РУП «Мінскэнерга», філіяла «Энергазбыт»