ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны спажыўцам

Увазе юрыдычных асоб (індывідуальных прадпрымальнікаў)!

Паважаныя спажыўцы электрычнай энергіі – абаненты РУП «Мінскэнерга»!

Філіял «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» нагадвае аб неабходнасці няўхільнага выканання заканадаўства ў галіне электразабеспячэння і абавязацельстваў, вызначаных дагаворам электразабеспячэння, дагаворам электразабеспячэння з уладальнікам блок-станцыі.

У прыватнасці, звяртаем Вашу ўвагу на прадугледжаныя пунктам 72 Правілаў электразабеспячэння, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17.10.2011 №1394, абавязкі абанента:

* пры здачы ў арэнду, у тым ліку фінансавую арэнду (лізінг), або перадачы ў бязвыплатнае карыстанне змешчанага ў яго ўласнасці, гаспадарчым вядзенні або аператыўным кіраванні аб'екта электразабеспячэння на працягу 10 каляндарных дзён з дня ўступлення ў сілу дагавора арэнды, дагавора фінансавай арэнды (лізінгу), дагавора бязвыплатнага карыстання пісьмова паведаміць энергазабеспячальнай арганізацыі найменне арганізацыі-арандатара (пазыкаатрымальніка), характар яе дзейнасці, тэрміны арэнды, фінансавай арэнды (лізінгу), бязвыплатнага карыстання, рэквізіты дагавора арэнды або фінансавай арэнды (лізінгу) або бязвыплатнага карыстання і іншыя звесткі, неабходныя для ўнясення дапаўненняў і змяненняў у дагавор электразабеспячэння, дагавор электразабеспячэння з уладальнікам блок-станцыі;

* пры далучэнні да электрычных сетак, якія знаходзяцца ў яго ўласнасці, гаспадарчым вядзенні або аператыўным кіраванні, субабанентаў на працягу 10 каляндарных дзен з дня ўступлення ў сілу дагавора электразабеспячэння пісьмова паведаміць энергазабеспячальнай арганізацыі найменне субабанента, характар яго дзейнасці, рэквізіты дагавора электразабеспячэння і іншыя звесткі, неабходныя для ўнясення дапаўненняў і змяненняў у дагавор электразабеспячэння, дагавор электразабеспячэння з уладальнікам блок-станцыі.

Дакладныя, ў поўным аб'ёме i своечасова напраўленыя абанентам у энергазабеспячальную арганізацыю вышэйназваныя звесткi дазволяць пазбегнуць парушэння спажыўцамі электрычнай энергіі нормаў заканадаўства, якія рэгулююць парадак прымянення тарыфаў на электрычную энергію (магутнасць).

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024