ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны спажыўцам

Увазе грамадзян – спажыўцоў электрычнай энергіі!

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 студзеня 2009 г. № 99 (у рэдакцыі пастановы Саўміна ад 04.12.2021 № 696) устаноўлена форма тыпавога дагавора на аказанне паслугі электразабеспячэння.

Таму ў цяперашні час персаналам філіяла «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» (далей - філіял) праводзяцца мерапрыемствы па заключэнні дагавораў на аказанне паслугі электразабеспячэння ў адпаведнасці з патрабаваннямі вышэйпаказанай  пастановы.

Аформіць тыпавы дагавор на аказанне паслугі электразабеспячэння можна як пры наведванні вашага домаўладання персаналам філіяла, так і пры асабістым наведванні структурных падраздзяленняў філіяла па тэрытарыяльнай прыналежнасці.

Дагавор на аказанне паслугі электразабеспячэння заключаецца з уласнікам або наймальнікам кватэры (аднакватэрнага жылога дома), уласнікам іншага аб'екта электразабеспячэння, землекарыстальнікам зямельнага ўчастка, у якіх электрычная энергія выкарыстоўваецца для бытавога спажывання, пры прадастаўленні дакумента, які сведчыць асобу.

Грамадзянін мае права самастойна прадставіць у энергазабеспячальнцю арганізацыю звесткі аб правазасведчвальных дакументах на аб'ект электразабеспячэння, дагаворах найму.

У дагаворы ўтрымліваецца інфармацыя аб правах і абавязках энергазабеспячальнай арганізацыі і спажыўца, выкладзены парадак і форма разлікаў, а таксама тэрміны аплаты, адказнасць бакоў.

Заключэнне дагавора ў пісьмовай форме ў першую чаргу адказвае інтарэсам спажыўца электрычнай энергіі, так як забяспечвае азнакамленне грамадзян з парадкам дамоўных адносін без дадатковага вывучэння ўсіх заканадаўчых актаў у гэтай галіне.

Звяртаем увагу, што супрацоўнікі філіяла пры наведванні спажыўцоў электрычнай энергіі павінны быць апранутыя ў спецвопратку і мець пры сабе пасведчанне супрацоўніка філіяла «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга», якое змяшчае наступную інфармацыю: нумар, Прозвішча, Iмя і Iімя па бацьку супрацоўніка, назву структурнага падраздзялення фiлiяла, у якім ён працуе, пасада, тэрмін дзеяння пасведчання, фатаграфія. Пасведчанне ў абавязковым парадку змацоўваецца пячаткай і подпісам кіраўніка.

У апошні час пачасціліся выпадкі падману грамадзян людзьмі, якія прадстаўляюцца работнікамі Энергазбыту і электрасетак. Прыкрываючыся рэпутацыяй энергазабеспячальных арганізацый, яны настойліва прапануюць грамадзянам аказанне розных паслуг, такіх як: замеры напружання ў электрычнай сетцы, замена аўтаматычных выключальнікаў. Пасля нібыта "бясплатнага" агляду яны прапануюць заключыць дамову на аказанне нейкiх платных паслуг. У мэтах выключэння выпадкаў падману заклікаем не паддавацца на хітрыкі нядобрасумленных грамадзян, а таксама прадстаўнікоў індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асоб.

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024