ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны спажыўцам

У Дзень без аўтамабіля вадзіцелі змогуць ездзіць у грамадскім транспарце Мінска бясплатна

Дзень без аўтамабіля пад дэвізам "Беларусь за чыстае паветра" пройдзе 22 верасня і стане фіналам Тыдня мабільнасці ў Мінску.

Намеснік старшыні Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Таццяна Дубік падчас прэс-канферэнцыі паведаміла, што ў гэты дзень аўтамабілісты змогуць скарыстаць права бясплатнага праезду ў гарадскім наземным грамадскім транспарце і метрапалітэне. Замест праязнога дакумента аўтамабілістам будзе дастаткова прад'явіць кантралёрам вадзіцельскае пасведчанне і пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі транспартнага сродку.

Таксама яна ўдакладніла, што кожны год падчас Дня без аўтамабіля скарачаецца колькасць шкодных выкідаў у атмасфернае паветра. Гэта пацвярджаюць вымярэнні іх канцэнтрацыі. Эксперымент па вымярэнні ўзроўню выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра Мінска праводзіцца ў Дзень без аўтамабіля 22 верасня і напярэдадні з 2016 г.

Даведачна: летась у Дзень без аўтамабіля бясплатныя паездкі ў сталічным метро здзейснілі больш за 10 тыс. чалавек, у 2020 г. - больш за 13 тыс. чалавек. Па яго выніках штогод устанаўліваецца зніжэнне ўтрымання дыяксіду азоту, аксіду вугляроду і фармальдэгіду ў паветры ў 1,2-1,3 раза. Таксама, паводле звестак Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі, у дні правядзення акцыі "Дзень без аўтамабіля" аб'ём выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра ад мабільных крыніц па рэспубліцы скарачаецца на 100–200 т.

Дзень без аўтамабіля патрэбен не толькі для таго, каб выказаць сваю заклапочанасць экалогіяй гарадоў або праблемамі гарадской інфраструктуры. Гэты дзень дае нам магчымасць па-іншаму паглядзець на свой штодзённы распарадак. Аўтамабіль, незаменны ў далёкіх паездках, можа апынуцца, не так ужо і патрэбен для простага паходу ў краму ці каб дабрацца да працы.

Лепшы спосаб адзначыць Сусветны дзень без аўтамабіля - проста не карыстацца сваім аўтатранспартам. Калі вам трэба кудысьці пайсці, прагуляйцеся ці пракоціцеся на ровары. Калі ў вас ёсць электрасамакат, выкарыстоўвайце яго. Або ж проста скарыстайцеся грамадскім транспартам.

 

01

2

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024