ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны спажыўцам

Інфармацыя пра ўжыванне тарыфаў на электрычную энергію, выкарыстоўваную для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння.

Падпунктам 10.3 пункта 10 дадатку 1 да Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 снежня 2018 г. № 492 «Аб устанаўленні тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва на 2019 г.» на 2019 г. для насельніцтва устаноўлены гранічны ўзровень субсідыруемага дзяржавай тарыфу на электрычную энергію ў памеры 3,35 капейкі за 1 кВт•г для наступнай тарыфнай групы спажыўцоў паслуг электразабеспячэння:

«Электрычная энергія, якая выкарыстоўваецца для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння ў жылых дамах (кватэрах), не абсталяваных ва ўстаноўленым парадку сістэмамі цэнтралізаванага цепла-і газазабеспячэння, пры наяўнасці асобнага (дадатковага) прыбора індывідуальнага ўліку расходу электрычнай энергіі для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння».

Аналагічны ўзровень тарыфу на электрычную энергію і тарыфная група для насельніцтва ўведзеныя з 1 студзеня 2019 г. пунктам 4 дадатку 2 да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2013 г. № 1166 «Аб устанаўленні для насельніцтва коштаў на газ, тарыфаў на электрычную і цеплавую энергію, зацвярджэнні выдаткаў на адзінку аказваемых насельніцтву камунальных паслуг газа-і энергазабеспячальнымі арганізацыямі Міністэрства энергетыкі і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і асобных структурных элементаў пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» (у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2018 г. № 985).

    Да названай тарыфнай групы ставяцца жылыя памяшканні (кватэры) у шматкватэрных і блакіраваных жылых дамах, аднакватэрныя жылыя дамы пры выкананні ў сукупнасці наступных умоў:
  • жылы дом (шматкватэрны, блакараваны, аднакватэрны) не абсталяваны ва ўстаноўленым парадку сістэмай цэнтралізаванага цеплазабеспячэння (ацяплення і (або) гарачага водазабеспячэння);
  • жылы дом (шматкватэрны, блакiраваны, аднакватэрны) не абсталяваны ва ўстаноўленым парадку сістэмай цэнтралізаванага газазабеспячэння;
  • жылое памяшканне (кватэра) у шматкватэрным (блакіраваным) жылым доме, аднакватэрны жылы дом абсталяваны ва ўстаноўленым парадку стацыянарна усталяванымі прымальнiкамi электрычнай энергіі для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння жылога памяшкання (кватэры) і асобным (дадатковым) прыборам індывідуальнага ўліку расходу электрычнай энергіі, да якога падлучаныя дадзеныя прымальнiкi электрычнай энергіі

Спажыўцу паслуг электразабеспячэння (абаненту) варта звярнуцца ў тэрытарыяльную энергазабеспячальную арганізацыю з заявай аб пераходзе на разлікі за спажытыя паслугі электразабеспячэння па названай тарыфнай групе.

    Пасля атрымання заявы тэрытарыяльная энергазабеспячальная арганізацыя ўзгадняе з грамадзянінам (абанентам) зручны час яго наведвання з мэтай:
  • кантрольнага здыму паказанняў з прыбора індывідуальнага ўліку расходу электрычнай энергіі для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння;
  • заключэння (перазаключэння) дагавора электразабеспячэння на мэты ацяплення і гарачага водазабеспячэння.

Вышэйпаказаны субсідыруемы дзяржавай тарыф на электрычную энергію будзе прымяняцца з даты заключэння (перазаключэння) дагавора электразабеспячэння на мэты ацяплення і гарачага водазабеспячэння..

У рамках разгляду заявы неабходныя звесткі, якія пацвярджаюць выкананне сукупнасці вышэйзгаданых умоў для аднясення жылых памяшканняў (кватэр) у шматкватэрных (блакіраваных) жылых дамах, аднакватэрных жылых дамоў да дадзенай тарыфнай групы, энергазабеспячальная арганізацыя самастойна запытвае ў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, у тым ліку пры неабходнасці праводзіць абследаванне шматкватэрных жылых домоў, а таксама блакіраваных і аднакватэрных жылых дамоў, жылых памяшканняў (кватэр) у шматкватэрных і блакіраваных жылых дамах у ўзгодненаы са спажыўцом паслуг электразабеспячэння (абанентам) час.

Спажывец паслуг электразабеспячэння (абанент) мае права самастойна прадставіць у энергазабеспячальную арганізацыю звесткі, якія пацвярджаюць выкананне сукупнасці вышэйзгаданых умоў для аднясення жылых памяшканняў (кватэр) у шматкватэрных і блакіраваных жылых дамах, аднакватэрных жылых дамоў да дадзенай тарыфнай групы.

Пры гэтым вышэйзгаданы субсідыруюемы дзяржавай тарыф на электрычную энергію прымяняецца з улікам нормаў Палажэння аб парадку разлікаў і ўнясення платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылымі памяшканнямі дзяржаўнага жыллёвага фонду, зацверджанага

 пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 чэрвеня 2014 г. № 571 ( далей - Палажэнне), у тым ліку нормаў пункта 12 Палажэння.

Указаная тарыфная група ўжываецца па заяўным прынцыпе для спажыўцоў паслуг электразабеспячэння (абанентаў), якiя разлічваюцца за спажытыя паслугі электразабеспячэння па тарыфнай групе «Электрычная энергія для патрэбаў ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай (сумарнай) магутнасцю электранагравальнага абсталявання больш за 5 кВт», пры захаванні сукупнасці вышэйзгаданых умоў і з улікам нормаў Палажэння.

    Для абсталявання ва ўстаноўленым парадку жылога памяшкання (кватэры) у шматкватэрным (блакіраваным) жылым доме, аднакватэрнага жылога дома асобным (дадатковым) прыборам індывідуальнага ўліку расходу электрычнай энергіі з падключэннем да дадзенага прыбору прымальнiкаў электрычнай энергіі для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння жылога памяшкання (кватэры) , спажыўцу паслуг электразабеспячэння (абаненту) варта звяртацца ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган:
  • пры новым будаўніцтве - у адпаведнасці з Палажэннем аб парадку падрыхтоўкі і выдачы дазвольнай дакументацыі на будаўніцтва аб'ектаў, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20 лютага 2007 г. № 223 (адміністрацыйная працэдура, якая змешчана ў падпункце 9.3.1 пункта 9.3 пераліку адміністрацыйных працэдур, якiя ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 (далей - пералік);
  • пры рэканструкцыі - у адпаведнасці з Палажэннем аб парадку рэканструкцыі жылых і (або) нежылых памяшканняў у шматкватэрных, блакіраваных жылых дамах, аднакватэрных жылых дамоў, а таксама нежылых капітальных пабудоў на прысядзібнай тэрыторыі, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 мая 2013 г. № 384 (адміністрацыйная працэдура, якая змешчана ў падпункце 9.3.2 пункта 9.3 пераліку).

Больш падрабязная інфармацыя размешчана на сайце ДВА "Белэнерга"

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024