ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны спажыўцам

Карысны водпуск электраэнергіі па філіяле «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» перавысіў 7 млрд кВт•г

Карысны водпуск электраэнергіі па філіяле «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» перавысіў 7 млрд кВт•г

У студзені-кастрычніку 2021 года карысны водпуск электраэнергіі па філіяле «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» склаў 7,775 млрд кВт•г. Гэта на 6,1% або 466 млн кВт•гадз больш за паказчык аналагічнага перыяду 2020 года.

Найбольшы рост адзначаны па наступных групах спажыўцоў:

- прамысловыя спажыўцы – на 9,3% ці 296 млн кВт•г (да 3,471 млрд кВт•г);

- непрамысловыя спажыўцы – на 5% ці 59 млн кВт•г (да 1,238 млрд кВт•г);

- насельніцтва – на 2,6% ці 53 млн кВт•г (да 2,081 млрд кВт•г).

Рост карыснага водпуску электраэнергіі ў прамысловым і непрамысловым сектарах абумоўлены ў тым ліку выкананнем прадпрыемствамі і арганізацыямі г. Мінска і Мінскай вобласці мерапрыемстваў, прадугледжаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 01.03.2016г. №169 «Аб зацвярджэнні комплекснага плана развіцця электраэнергетычнай сферы да 2025 года з улікам уводу Беларускай атамнай электрастанцыі і Міжгаліновага комплексу мер па павелічэнню спажывання электраэнергіі да 2025 года».

Павелічэнне водпуску электраэнергіі насельніцтву ў 2021 годзе звязана з уводам у эксплуатацыю новых жылых дамоў, а таксама ростам электрыфікацыі жыллёвага фонду для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння.

полезный отпуск

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024