ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны спажыўцам

Аб усталяванні зарадных станцый для электрамабіляў і ўжывальных тарыфах на электраэнергію

Сёння па ўсім свеце набіраюць папулярнасць электрамабілі, складаючы сур'ёзную канкурэнцыю транспарту, які працуе на бензіне або дызельным паліве, энергію, атрыманую ад экалагічна чыстых аднаўляльных крыніц, называюць энергіяй будучыні. Для забеспячэння паўсюднага пераходу на электратранспарт неабходна хуткае развіццё інфраструктуры для яго падзарадкі.

На сенняшні момант ў Беларусі налічваецца 280 публічных зарадных станцый (парадку 40 тыпу DC і 240 тыпу AC). Да канца 2020 года агульная колькасць месцаў, дзе можна будзе ажыццяўляць паскораную зарадку электрамабіляў, абсталяваных зараднымі станцыямі рознай магутнасці, плануецца давесці да 480. Большая частка зарадных станцый прадстаўлена нацыянальнай сеткай Malanka, аператарам якой выступае ВА «Беларуснафта».

Распаўсюджванне электратранспарту і стымуляванне стварэння зараднай і сэрвіснай інфраструктуры ў Беларусі падтрымліваецца з боку дзяржавы. Гэта выяўляецца ў вызваленні ад выплаты дзяржаўнай пошліны за дазвол на допуск электрамабіляў да ўдзелу ў дарожным руху, падатку на дабаўленую вартасць пры ўвозе ў Беларусь зарадных прылад, якія не вырабляюцца на тэрыторыі краіны, і іншых мерах, прадугледжананых Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12.03.2020 №92 «Аб стымуляванні выкарыстання электрамабіляў». Таксама ва ўрадзе разглядаюцца законапраекты датычна абнулення ставак увазных пошлін на асабісты электратранспарт, у тым ліку з прабегам, ільготнага крэдытавання на яго набыццё, арганізацыі бясплатных парковак і г.д.

Для ўстаноўкі і функцыянавання электразарадных станцый для электрамабіляў неабходна іх афармленне ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку. Падключэнне і далучэнне электраўстановак юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, грамадзян да электрычных сетак і парадак заключэння дагавора электразабеспячэння вызначаюцца Правіламі электразабеспячэння, зацверджанымі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17.10.2011 №1394 (у рэд. ад 11.09.2019 №609).

Для далучэння зараднай станцыі (зараднага абсталявання) для зарадкі электрамабіля зацікаўленай асобе неабходна:

1) звярнуцца ў мясцовы выканаўчы і распарадчы орган па месцы планаванай устаноўкі зараднай станцыі для атрымання тэхнічных умоў на далучэнне, выдадзеных энергазабеспячальнай арганізацыяй або ўладальнікам электрычных сетак з наступным узгадненнем энергазабеспячальнай арганізацыяй;

2) забяспечыць распрацоўку ва ўсталяваным заканадаўствам парадку праектнай дакументацыі на ўстаноўку зарадных станцый згодна выдадзеных тэхнічных умоў і ў адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўных прававых актаў, у тым ліку тэхнічных нарматыўных прававых актаў;

3) забяспечыць выкананне электрамантажных і пусканаладачных работ, электрафізічных вымярэнняў і выпрабаванняў;

4) па выніках заканчэння мантажу звярнуцца ў філіял ГУ «Дзяжэнергагазнагляд» для атрымання акта агляду электраўстановак з заключэннем аб магчымасці іх уводу ў эксплуатацыю;

5) даць у філіял «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» акрамя вышэйпералічаных дакументаў:

  • копію праваўстанаўліваючага (дазвольнага) дакумента на аб'ект электразабеспячэння;
  • акт размежавання балансавай прыналежнасці электрычных сетак і эксплуатацыйнай адказнасці бакоў паміж уладальнікам электрычнай сеткі і спажыўцом;
  • пісьмовую заяўку аб велічыні гадавога спажывання электрычнай энергіі на год з разбіўкай па месяцах;
  • копію пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі прадпрыемства (арганізацыі);
  • пісьмовую прапанову па афармленні (змене) дагавора электразабеспячэння ад асноўнага плацельшчыка;
  • копію пашпарта на зарадную станцыю.

У мэтах стымулявання попыту на электрамабілі, развіцця вытворчасці электрамабіляў у Рэспубліке Беларусь і стварэння зараднай інфраструктуры Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў з 01.05.2018 уведзены спецыяльны тарыф «Электрычная энергія, якая выкарыстоўваецца станцыямі электразараднымі стацыянарнымі, прызначанымі для зарадкі электрамабіляў». Указаны тарыф можа быць як аднаставачным, так і дыферэнцыраваным па часавых перыядах сутак. На сенняшні момант яго велічыня складае:

1) аднаставачны тарыф ‒ 0,16816 рублёў за 1 кВт∙ч;

2) дыферэнцыраваны па часавых перыядах:

  • перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00) ‒ 0,11495 рублёў за 1 кВт∙ч;
  • астатні час сутак ‒ 0,17520 рублёў за 1 кВт ∙ ч.

Умовай для прымянення гэтага тарыфу з'яўляецца стацыянарнасць абсталявання, прызначанага для зарадкі. Да стацыянарна устаноўленага абсталявання адносіцца электраабсталяванне вагой больш за 18 кг, якое не мае каткоў для перамяшчэння, а таксама стацыянарна замацаванае электраабсталяванне незалежна ад вагі і наяўнасці каткоў.

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024