ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны спажыўцам

Махляры пад выглядам работнікаў энергазабеспячальнай арганізацыі

Паважаныя спажыўцы электрычнай энергіі, звяртаем Вашу ўвагу на выпадкі падману грамадзян. Часта ашуканцы, прадстаўляючыся работнікамі энергазабеспячальнай арганізацыі, навязваюць грамадзянам свае платныя паслугі

Аналагічны выпадак адбыўся ў сакавіку 2020 года па вул. Адзінцова ў Мінску. Прадставіўшыся работнікам Энергазбыту, аферыст пранік у шматкватэрны дом на падставе праверкі працы лічыльнікаў. Пасля агляду аднаго з лічыльнікаў махляр зрабіў выснову, што гаспадыні кватэры пажадана замяніць аўтаматычны выключальнік. Далей ен прапанаваў вырашыць гэтую праблему за грашовую ўзнагароду ‒ 45 беларускіх рублёў.

У мэтах выключэння падобных выпадкаў падману заклікаем Вас быць пільнымі і не паддавацца на выкруты.

Абавязкова папрасіце людзей, якія прадстаўляюцца супрацоўнікамі энергазабеспячальнай арганізацыі, прад'явіць пацвярджаючыя дакументы. Пры адсутнасці пацвярджаючых дакументаў не дапускайце іх у памяшканні для агляду прыбораў уліку.

Усе без выключэння супрацоўнікі філіяла «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» пры наведванні спажыўцоў электрычнай энергіі ў абавязковым парадку павінны быць у спецвопратцы з лагатыпам РУП «Мінскэнерга» і мець пры сабе пасведчанне супрацоўніка. Пасведчанне павінна ўтрымліваць наступную інфармацыю: нумар, прозвішча, імя і імя па бацьку, структурнае падраздзяленне, у якім працуе супрацоўнік, пасада, тэрмін дзеяння пасведчання, фатаграфію. Пасведчанне ў абавязковым парадку замацоўваецца пячаткай і падпісваецца кіраўніком вышэйназванага філіяла.

Супрацоўнікі філіяла «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» не выконваюць работы па замене камутацыйных апаратаў павярховага электрашчытку і не прапаноўваюць заключыць дагавор на аказанне паслуг на месцы. У жылых дамах, кватэрах выконваецца толькі кантрольны з'ем паказанняў электралічыльнікаў, работы па іх замене і апламбіроўцы, а таксама праверка прыбораў уліку электраэнергіі. Планавая замена прыбораў уліку, якія знаходзяцца на балансе РУП «Мінскэнерга», у тым ліку планавая замена ў рамках Праграмы мадэрнізацыі сродкаў ўліку электрычнай энергіі да 2023, ажыццяўляецца на бясплатнай аснове.

moshenniki Копия

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024