- Навіны спажыўцам
Да ведама грамадзян - спажыўцоў электрычнай энергіі!
Тарыфы для насельнiцтва, якiя субсідуюцца дзяржавай, зацверджаныя пунктам 5 дадатку 2 да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.12.2013 № 1166 (рэд. ад 28.12.2019), з ужываннем каэфіцыента 0.85, у парадку, вызначаным часткай 1 пункта 44 Палажэння, пачынаючы з разліковага перыяду «красавік 2020 года» будуць прымяняцца для разлікаў за электраэнергію, спажытую ў жылых памяшканнях (кватэрах) шматкватэрных жылых дамоў, адпаведных сукупнасці наступных умоў:
- кватэра абсталявана сістэмай цэнтралізаванага цеплазабеспячэння на мэты ацяплення;
- кватэра абсталявана сістэмай цэнтралізаванага газазабеспячэння толькі на мэты прыгатавання ежы;
- кватэра не абсталявана ва ўстаноўленым парадку электрычнай плітой;
- кватэра не абсталявана сістэмай цэнтралізаванага гарачага водазабеспячэння;
- кватэра не абсталявана індывідуальным газавым воданагравальнікам (газавай калонкай, газавым катлом).
Для вызначэння пераліку жылых памяшканняў, адпаведных вышэйпаказаным умовам, персаналам філіяла накіраваныя адпаведныя запыты ў органы мясцовай выканаўчай улады.
Пры гэтым грамадзяне маюць права самастойна прадставіць у энергазабеспячальную арганізацыю дакументы, якія пацвярджаюць адпаведнасць жылога памяшкання (кватэры) вышэйпаказаным умовам».