ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны спажыўцам

Да ведама грамадзян!

У цяперашні час у Рэспубліцы Беларусь у фізічных ліц есць магчымасть выбару тарыфнага плану па аплаце паслуг электразабеспячэння.

Грамадзяне могуць аплачваць за спажытую электраэнергію па адзіным (аднаставачным) тарыфе у незалежнасці ад таго, колькі кілават-часоў яны спажылі і у які час сутак, альбо па дыферэнцыраванаму тарыфу.

Дыферэнцыраваны тарыф дазваляе выкарыстоўваць энергарэсурсы, ствараючы для насельніцтва больш шырокі і гібкі выбар розных тарыфных ставак па аплаце за электрычную энергію, а таксама стымуляваць грамадзян, рэгуліраваць час выкарыстання электрычный энергіі..

З пераходам на тарыфны план аплата электраэнергіі залежыць ад часу сутак спажывання электраэнергіі. Акрамя таго, аплата за электрычную энергію, спажытую у выхадныя і святочныя дні, ажыццяўляецца па тарыфах, усталяваных на перыяд мінімальных нагрузак.

Меньш ці больш заплаціць абонент, залежыць не толькі ад факту пераходу на іншую сістэму аплат, але і ад культуры спажывання энергарэсурсаў, ад адносін да зберагання рэсурсаў і ўласнагу бюджэту. Грамадзяне, якія перайшлі на гэтую сістэму аплаты, павінны быць накіраваныя на рацыянальнае выкарыстанне элекрапрыбораў і планаванне іх загрузкі по часе сутак.

Спажыванне электрычнай энергіі бытавога спажыўца залежыць ад колькасці электрапрыемнікаў, якімі ен распалагае. Адны электрапрыборы з’яўляюцца неад’емнай часткай нашага жыцця, іх можна назваць сацыяльна-значнымі (асвяшчальныя прыборы, электрапліты, халадзільнікі, тэлевізары); іншыя прызначаны для павелічэння камфорту нашых кватэр і індывідуяльных дамоў. Да такіх прыбораў адносяцца пральныя, пасудамыйныя машыны, кандыцыянеры, “цеплыя падлогі”, электрасауны і інш. Гэтыя прыборы маюць магутнасть ад 1,5 да 10кВт, а ў некаторых выпадках магутнасць можа дасягаць і 50 кВт. Рэжым выкарыстання азначаных прыбораў не з’яўляецца неперарыўным, таму іх легка можна выкарыстоўваць толькі у часы мінімальных нагрузак энергасістэмы.

Для прыняцця рашэння аб мэтазгоднасці перахода на дыферэнцыраваны ўлік электраэнергіі з выкарыстаннем шматтарыфнага лічыльніка, рэкамендуем на працягу месяца запісваць паказанні свайго лічыльніка ў адпаведныя часовыя перыяды. Да таго часу ў Вас ужо складзецца хоць нейкае меркаванне аб спажыцці электраэнергіі па перыядах, і Вы здолееце зрабіць разлік хоць прыкладнай эфектыўнасці пераходу на дыферэнцыраваную аплату па двух ці трох часовых перыядах..

Таксама можны прыняць рашэнне метадам лагічных разважаннняў.

Дапусцім, Вы звычайны сярэднестатыстычны грамадзянін з графікам работы з 8-00 па 17-00. Калі у Вашай кватэры знаходзіцца шмат бытавой тэхнікі, такой як пральная і пасудамыйная машыны, электрычны насос, цеплая падлога, электракацел, кандыцыянер, электрапліта і іншыя моцныя прыборы, і, самае галоўнае, у Вас есць жаданне і магчымасць уключаць іх па зададзеным раскладзе пасля 23-00, то устаноўка шматтарыфнага лічыльніка электраэнергіі і пераход на аплату па дыферэнцыраваным тарыфам для Вас безумоўна прынясе выгаду.

Калі электраспажыванне перавышае 300-400 кВт-ч у месяц і есць магчымасть размеркаваць спажыванне электраэнергіі па часу сутак, то можна сэканоміць на аплаце паслуг электразабеспячэння..

Напрыклад: Возьмем для прыкладу звычайную 3-пакаевую кватэру, абсталяваную ва ўстаноўленым парадку электраплітой, у якой было спажыта за март 2020 года 431 кВтч. Зараз зробім разлік по усім магчымым варыянтам для дадзенай кватэры.

1 варыянт. Калі аплачваць па аднаставачным тарыфе, сума склала бы 69,65 руб (431 кВт·ч·0,1616 руб/кВт·ч = 69,65 руб.)

2 варыянт. З улікам размеркавання нагрузкі па двух часовых перыядах разлік наступны:

  • перыяд мінімальных нагрузак (з 22-00 по 17-00) – 339 кВт·ч, сума да аплаты 38,34 руб. (339 кВт·ч·0,1131 руб/кВт·ч = 38,34руб.)
  • перыяд максімальных нагрузак (з17-00 па 22-00) – 92 кВт·ч, сума 29,73 руб (92 кВт·ч·0,3232 руб/кВт·ч = 29,73 руб.).
    Выніковая сума да аплаты складае 68,07 руб.
    Эканомія ў памеры 1,58 руб.

3 варыянт. Разлік па трох часовых перыядах::

  • Абанентам за разліковы перыяд было спажыта:
  • у часы максімальных нагрузак (з 17-00 по 23-00) спажыта – 101 кВт·ч, аплачана сума у памеры 59,38 руб. (101 кВт·ч·0,2909 руб/кВт·ч = 29,38 руб.);
  • у часы мінімальных нагрузак (з 23-00 па 06-00) спажыта 218 кВт·ч, сума да аплаты – 21,15 руб. (218 кВт·ч·0,097 руб/кВт·ч = 21,15 руб.);
  • у астатнія часы спажыта 112 кВт·ч на суму 12,67 руб. (112 кВт·ч· 0,1131 руб/кВт·ч = 12,67 руб.).
    Вынікова, за разліковы перыяд спажыта 431 кВт·ч на агульную суму 63,20 руб.
    Эканомія у памеры 6,45 руб.

Як бачым з разлікаў, большую матэрыяльную выгаду нам прынес бы 3 варыянт аплаты.

Безумоўна, змяненне рэжыма электраспажывання патрабуе ад бытавога абанента змянення яго звычак і усталяванага рытма жыцця, што дастаткова складана. Тым не меньш, пераход на дыферэнцыраваны па часавых перыядах тарыф дазволіць бытавым абанентам рэгуляваць свае электраспажыванне.

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024