ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны спажыўцам

Гонкі на электрамабілях пройдуць у Мінску 10 верасня

Электраралі «Minsk ELECTRO-2022» будуць арганізаваны на Рэспубліканскім палігоне для выпрабаванняў мабільных машын Аб'яднанага інстытута машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

 Плануецца, што ў спаборніцтвах прымуць удзел больш за 20 экіпажаў ‒ уладальнікаў персанальнага электратранспарту. Яны павінны будуць пераадолець конкурсную дыстанцыю і паспяхова выканаць усе заданні на гарадскіх маршрутах, а таксама адпрацаваць зададзеныя элементы на палігоне. Лідэрам стане той, хто дакладна і хутчэй за астатніх справіцца з праграмай спаборніцтваў. Лепшых вызначаць вопытныя суддзі са складу Беларускай аўтамабільнай федэрацыі. Пераможцы атрымаюць сертыфікаты на бясплатную зарадку ў сетцы MALANKA.

Праграма электраралі ўключае таксама дрыфт-шоў на электраматацыклах і гонкі на электрасамакатах. Цэнтр контраварыйнай падрыхтоўкі дасць ахвочым магчымасць праверыць свае навыкі ваджэння ва ўмовах заносу на трэнажорнай сістэме Drift-Car.

У рамках мерапрыемства будзе працаваць выстава электратранспарту, на якой будуць прадстаўлены электрамабілі і элементы кампанентнай базы для іх. Свае дасягненні прэзентуюць арганізацыі Акадэміі навук і вядучыя прамысловыя прадпрыемствы.

Арганізатарамі электраралі выступаюць Нацыянальная акадэмія навук, Міністэрства транспарту і камунікацый, Міністэрства энергетыкі, Беларуская аўтамабільная федэрацыя, ВА «Беларуснафта».

Запрашаем усіх жадаючых наведаць Minsk ELECTRO-2022. Пачатак у 13.30. Уваход бясплатны.

Адрас Рэспубліканскага палігона для выпрабаванняў мабільных машын:

5 км МКАД, дом 23 (вонкавы бок МКАД (М9), з'езд ля зашклёнага пешаходнага моста (насупраць мікрараёна Ангарская).

Каардынаты: 53.897799, 27.702019.

Рэгламент мерапрыемства размешчаны па адрасе: https://baf.by.

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024