ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны спажыўцам

Чым пагражае безуликовае спажыванне электраэнергii

Электрычнасць ужо даўно і трывала ўвайшло ў наша жыццё. Кожны дзень мы ўключаем святло, карыстаемся рознымі электрапрыборамі і механізмамі. І як за ўсе даброты, за карыстанне электрычнасцю неабходна плаціць. Пры гэтым большасць спажыўцоў электрычнай энергіі з'яўляюцца добрасумленнымі, аднак выпадкі самавольнага (бездагаварнога), безуліковага спажывання ўсё ж сустракаюцца.

Філіялам «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» на пастаяннай аснове вядзецца праца па выяўленні такіх выпадкаў. Персаналам філіяла ажыццяўляецца аналіз, супастаўляецца колькасць адпушчанай электраэнергіі і колькасць прынятай і улічанай лічыльнікамі, усталяванымі ў спажыўцоў, на падставе чаго складаюцца пафідарныя балансы. Пры выяўленні небаланса спецыялізаванымі брыгадамі праводзяцца рэйды з выкарыстаннем сучасных тэхнічных сродкаў, якія дазваляюць вызначыць, ці дакладна працуе лічыльнік, ці ўся спажытая электраэнергіі ім ўлічваецца і аплачваецца спажыўцом. Так, шанцы пазбегнуць пакарання за спажыванне электрычнай энергіі міма лічыльніка альбо за ўмяшанне ў яго працу мізэрныя.

За 7 месяцаў 2021 года супрацоўнікамі філіяла «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» праведзена 1 282 рэйдаў. Па выніках праведзеных рэйдаў складзена 3 318 актаў па фактах выяўленых парушэнняў. Разліковая колькасць электраэнергіі, вызначаная на падставе актаў, склала 9,86 млн кВт.гадз.

Кожны факт самавольнага (бездагаварнога), безуліковага спажывання электраэнергіі фіксуецца актам усталяванай формы, на падставе якога разліковым шляхам вызначаецца колькасць электраэнергіі, якая падлягае аплаце за перыяд, папярэдні даце выяўлення парушэння.

Пры неаплаце сумы, вызначанай разлікам па акце, у добраахвотным парадку матэрыялы па справе перадаюцца ў суд.

Самавольныя падлучэнні прымачоў электрычнай або цеплавой энергіі, электра- або цеплаўстановак, умяшальніцтва ў працу сродкаў разліковага ўліку электра- або цеплаэнергіі, якое прывяло да скажэння дадзеных аб фактычным аб'ёме спажывання такой энергіі, парушэнне схем іх падлучэння, самавольны забор сеткавай вады з сістэм цеплазабеспячэння з'яўляюцца адміністрацыйнымі правапарушэннямі , адказнасць за якія прадугледжана Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (далей ‒ КаАП).

У адпаведнасці з арт. 21.6 КаАП дадзеныя дзеянні цягнуць накладанне штрафу ў памеры да дзесяці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка ‒ да дваццаці пяці базавых велічынь, а на юрыдычную асобу ‒ да пяцідзесяці базавых велічынь.

Згодна з арт. 24.24 КаАП наўмысныя пашкоджанне або зрыў пячаткі (пломбы), накладзенай ўпаўнаважанай службовай асобай, цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад шасці да дзесяці базавых велічынь.

Сума, якую ў выніку прыйдзецца аплаціць нядобрасумленнаму спажыўцу, часцяком значна перавышае атрыманую ім «выгаду».

Акрамя таго, варта памятаць, што спробы спажывання электраэнергіі міма лічыльніка негатыўна ўплываюць на якасць электразабеспячэння іншых спажыўцоў, нярэдка становяцца прычынамі пажараў, утойваюць пагрозу паразы электрычным токам, што можа нанесці непапраўную шкоду здароўю як самога парушальніка, так і тых, хто побач.

Калі вам стала вядома пра факты самавольнага (бездагаварнога), безуліковага спажывання электраэнергіі, паведаміць пра гэта можна на канфідэнцыйнай аснове ў філіял «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» па адрасе г.Мінск, вул.Б.Хмяльніцкага, 6, у даведачную службу філіяла па тэлефонным нумары 8(017)371-00-33 ці па «гарачай лініі» РУП «Мінскэнерга» ‒ 8(017)298-02-95.

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024