ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны спажыўцам

Больш за 690 тысяч электронных лічыльнікаў устаноўлена філіялам «Энергазбыт» у рамках Праграмы мадэрнізацыі

У рамках Праграмы мадэрнізацыі сродкаў уліку электрычнай энергіі філіялам «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» ўстаноўлена 691 958 электронных лічыльнікаў.

Праца па выкананні Праграмы мадэрнізацыі вядзецца філіялам з 2016 года. Яе мэта ‒ поўная замена індукцыйных прыбораў уліку на электронныя ў бытавых спажыўцоў за кошт сродкаў энергасістэмы да 2023 года.

На сённяшні дзень колькасць электронных лічыльнікаў складае ўжо больш за 74,6% ад агульнай колькасці лічыльнікаў, якія знаходзяцца на абслугоўванні ў філіяле.

Укараненне новай тэхналогіі збыту электраэнергіі, якая базуецца на выкарыстанні сучасных электронных прыбораў уліку, з'яўляецца важнейшым напрамкам тэхнічнай палітыкі філіяла.

Электронныя лічыльнікі больш надзейныя і маюць больш высокі ў параўнанні з індукцыйнымі клас дакладнасці ‒ 1.0 і вышэй. Яны бясшумныя і дазваляюць захоўваць дадзеныя аб спажыванні электраэнергіі па месяцах за апошні год.

Ужыванне электронных лічыльнікаў дае магчымасць рэалізоўваць шматтарыфны ўлік электраэнергіі, а таксама ўводзіць у эксплуатацыю аўтаматызаваныя сістэмы кантролю і ўліку электрычнай энергіі (АСКУЭ) як у бытавым, так і ў прамысловым сектары. Дадзеныя сістэмы дазваляюць дыстанцыйна збіраць і аналізаваць звесткі аб колькасці спажытай электраэнергіі без лакальнага зняцця паказанняў з прыбораў уліку.

Даведачна: замена лічыльнікаў у рамках Праграмы мадэрнізацыі ажыццяўляецца на бязвыплатнай аснове ў адпаведнасці з паадраснымі графікамі. Для ўдакладнення інфармацыі аб замене прыбораў уліку па канкрэтным адрасе ў рамках Праграмы мадэрнізацыі, а таксама для ажыццяўлення пазачарговай замены прыбора ўліку на платнай аснове можна звярнуцца ў філіял «Энергазбыт», тэл. (017) 371-00-33.

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024