Янд.Метрика

ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны філіяла

ЗІМОВАЯ СПАРТАКІЯДА РАБОТНІКАЎ ФІЛІЯЛА «ЭНЭРГАЗБЫТ» РУП «МІНСКЭНЭРГА»

15-16 лютага 2019 г. на базе аздараўленчага цэнтра «Энэргетык» адбылося яркае спартыўнае свята - штогадовая зімовая спартакіяда работнікаў філіяла «Энэргазбыт» РУП «Мінскэнэрга».

Правядзенне зімовых спаборніцтваў сярод супрацоўнікаў філіяла ўжо стала добрай традыцыяй, якая служыць не только прапагандзе здаровага ладу жыцця, папулярызацыі заняткаў спортам, але і аб'яднанню калектыву.

У спартакіядзе прынялі ўдзел кіраўнікі і супрацоўнікі цэнтральнага апарату, аддзяленняў г.Мінска і Мінскага раёна, міжраённых аддзяленняў (МРА), усяго 12 каманд.

Спаборніцтвы праходзілі ў цёплай сяброўскай атмасферы, адчуваліся згуртаванасць удзельнікаў і прысутнасць каманднага духу. Работнікі філіяла вельмі актыўна і эмацыянальна балелі за прадстаўнікоў сваіх каманд.

Адкрываў спартакіяду намеснік дырэктара філіяла «Энэргазбыт» РУП «Мінскэнэрга» Амбражэвіч Міхаіл Міхайлавіч. Пасля ўрачыстага ўзняцця сцяга было абвешчана аб пачатку спартакіяды.

Удзельнікі спаборнічалі ў наступных відах спорту: шахматы, шашкі, дартс, плаванне, лыжныя гонкі і эстафета.

Спартыўныя спаборніцтвы пачаліся з першынства па шашках і шахматах. Першае месца па шашках сярод мужчын заняў прадстаўнік каманды Салігорскага МРА Пратасевіч Аляксандр Леанідавіч, сярод жанчын - прадстаўніца аддзялення па збыце электрычнай энергіі Мінскага раёна Жылко Анастасія Валер'еўна, каманда якой атрымала перамогу і ў агульнакамандным заліку.

Лепшымі ў асабістым заліку па шахматах сталі Трубач Алена Яраславаўна са Стаўбцоўскага МРА і Аграфенін Андрэй Аляксандравіч з Мінскага аддзялення па збыце цеплавой энергіі, якое таксама лідзіравала ў агульнакамандным заліку.

У першы дзень прайшлі спаборніцтвы па плаванні. Лепшы вынік у эстафеце паказала каманда Маладзечанскага МРА, супрацоўнік якога Сазонаў Ілля Васільевіч заваяваў золата ў гонцы сярод мужчын. Сярод жанчын пераможцай стала Архіпава Таццяна Валянцінаўна (Мінскае аддзяленне па збыце электрычнай энергіі). Немагчыма ўявіць зімовую спартакіяду без самых відовішчных спартыўных спаборніцтваў - лыжных гонак і эстафеты. Трэба сказаць, што сярод работнікаў філіяла «Энергазбыт» ёсць сапраўдныя прафесіяналы, якія зрабілі спаборніцтвы ў гэтым відзе спорту захапляльнымі і яркімі. Заслужаную перамогу ў лыжнай эстафеце атрымала каманда Маладзечанскага МРА, першае месца сярод жанчын заняла - Шманай Вольга Уладзіміраўна (Мінскае аддзяленне па збыце цеплавой энергіі), сярод мужчын - Косік Мікалай Іванавіч (Маладзечанскае МРА).

Самым трапным удзельнікам спаборніцтваў па дартс апынуўся начальнік Клецкага МРА Аўдзей Уладзімір Анатольевіч.

На ўрачыстым закрыцці спартакіяды дырэктар філіяла «Энэргазбыт» РУП «Мінскэнэрга» Шэршань Андрэй Пятровіч і старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі філіяла Анішчанка Ала Анатольеўна павіншавалі ўсіх з выдатнымі результатамі і ўручылі пераможцам медалі і дыпломы. Вынікі спаборніцтваў будуць уключаны ў агульны залік круглагадовай спартакіяды філіяла «Энэргазбыт» РУП «Мінскэнэрга» 2019 года.

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (+375 17) 293-83-59,
факс прыемнай: (+375 17) 354-60-93
факс аддзела справаводства: (+375 17) 390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(+375 17) 371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага,6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная,24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00
тэл: (+375 17) 224-13-69

Разлікова-сэрвісны цэнтр, пр-т Незалежнасці,134 (ГЦ "Першы нацыянальны гандлёвы дом", пам.219):
Час прыёму: пн-сб. з 10.00-22.00, без абеду,
нядзеля - выходны,
тел: (+375 17) 371-00-30

Разлікова-сэрвісны цэнтр, вул. Альферава, 10:
Час прыёму: Пн-пят ад 8.00-20.00 у суботу з 9.00-17.00
Тэл: (+375 17) 300-11-84

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041