- Навіны філіяла
Урокі гісторыі энергетыкі для школьнікаў правялі спецыялісты філіяла " Энергазбыт "РУП" Мінскэнерга"
Напярэдадні 90-годдзя Беларускай энергасістэмы супрацоўнікі філіяла «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» правялі шэраг урокаў па гісторыі энергетыкі Беларусі для школьнікаў.
Энергетыкі сустрэліся з навучэнцамі ДУА «Сярэдняя школа №5 г.Вілейка», ДУА «Нясвіжская сярэдняя школа №4», ДУА «Нясвіжская гімназія», ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Слуцка».
У ходзе заняткаў дзеці даведаліся пра асноўныя этапы станаўлення энергетыкі ў Беларусі, пра гісторыю і сучаснасць філіяла «Энергазбыт», бліжэй пазнаёміліся з прафесіяй энергетыка. Аповяд спецыялістаў суправаджаўся паказам тэматычных слайдаў.
Таксама школьнікам нагадалі аб асноўных правілах электрабяспекі дома і на вуліцы. У канцы заняткаў усім ўручылі памяткі з правіламі бяспечнага абыходжання з электрычнасцю.