ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны філіяла

ТУРЫСТЫЧНЫ ЗЛЁТ САВЕЦКАГА РАЁНУ Г.МІНСКА

З 12 па 14 ліпеня больш за 400 удзельнікаў турыстычнага злёту Савецкага раёна г. Мінска спаборнічалі ў спартыўных дысцыплінах і творчым конкурсе, а таксама адпачывалі на беразе ракі Іслач каля вёскі Міхалова Валожынскага раёна. Усяго ў мерапрыемстве прынялі ўдзел 16 каманд, сярод іх у другі раз апынулася і каманда філіяла «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга».

У 2019 годзе тэмай турзлёту стала 75-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Турыстычны злёт ‒ гэта традыцыйнае мерапрыемства, якое паводле палажэння адміністрацыі Савецкага раёна г.Мінска праводзіцца ў мэтах арганізацыі актыўнага адпачынку работнікаў, ўдзелу іх у масавых фізкультурна-аздараўленчых і спартыўных мерапрыемствах, умацавання іх здароўя, прапаганды здаровага ладу жыцця, папулярызацыі турызму, далучэння работнікаў да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай;

ўсталявання спартыўных сувязяў паміж калектывамі фізкультуры прадпрыемстваў і арганізацый галін і абмену вопытам работы ў галіне фізкультуры і спорту.

Задачай турзлёту з'яўляецца вызначэнне пераможцаў і прызёраў у асобных відах праграмы і ў агульнакамандным заліку.

На працягу двух дзён каманды-ўдзельніцы з азартам і пры актыўнай падтрымцы балельшчыкаў змагаліся ў спаборніцтвах па перацягванні ліны, паркавым валейболе, дартсе, тэхніцы веласіпеднага турызму, гарадках, турыстычнай паласе перашкод. Каманда філіяла «Энергазбыт» заняла ганаровае трэцяе месца ў спаборніцтвах па паркавым валейболе.

Яркай падзеяй турыстычнага злёту стаў творчы конкурс «Фэстываль «Усе ў госці да нас...». Кожная каманда прадставіла музычна-тэатралізаваную праграму ў стылі пэўнай нацыянальна-гістарычнай культуры. З творчым нумарам у стылі эскімоскай культуры філіял «Энергазбыт» заваяваў другое месца.

Па выніках турзлёту ў агульнакамандным заліку каманда філіяла заняла сёмае месца, атрымаўшы пры гэтым зарад станоўчых эмоцый.


220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024