- Навіны філіяла
Віншаванне з Міжнародным жаночым днём
Дарагія жанчыны! Вясна – самы зручны час для такога цудоўнага свята, як Міжнародны жаночы дзень.
Няхай гэтая вясна падорыць вам шмат шчаслівых і яркіх момантаў, прынясе новыя сілы і энергію. Няхай зіма панясе з сабой усё дрэннае.
Штодня вы дзівіце нас, цешыце сваімі чароўнымі ўсмешкамі, увагай, клопатам і падтрымкай. Вы гарманічна спалучаеце ў сабе прыгажосць, пяшчоту і неверагодную сілу. Вы наша крыніца святла, цяпла і натхнення!
Жадаем, каб вашыя цудоўныя галовы заўсёды былі напоўнены выдатнымі задумамі. Выдатнага настрою, удачы, прафесійных поспехаў, кахання, сямейнай утульнасці і дабрабыту, дабра, міру і душэўнай раўнавагі. Здароўя вам і вашым блізкім! Няхай вашы вочы свецяцца шчасцем не толькі ў свята, а кожны дзень.