ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны філіяла

Віншаванне з Днём абаронцаў Айчыны

Дарагія сябры, ад усёй душы віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны ‒ святам мужнасці, годнасці і гонару.

У гэты дзень, у першую чаргу, хочацца павіншаваць і выказаць удзячнасць усім абаронцам краіны ‒ былым, сучасным і будучым. У нашай памяці назаўжды захаваюцца подзвігі воінаў-заступнікаў, іх бясконцая адданасць і любоў да роднай зямлі, самаахвярнасць і гераізм.

23 лютага мы ўшаноўваем не толькі тых, хто знаходзіцца на баявым пасту, але і тых, хто штодзень змагаецца на мірнай ніве. Традыцыйна Дзень абаронцаў Айчыны ўспрымаецца як свята сапраўдных мужчын, здольных аказаць падтрымку, падставіць сваё моцнае плячо тым, хто мае ў ім патрэбу. Айчына ‒ гэта не толькі межы краіны, гэта родны горад, пасёлак, дом, сям'я. Берагчы і абараняць усё гэта ‒ ганаровы абавязак кожнага мужчыны, з якім вы паспяхова спраўляецеся.

Шчыра жадаем вам моцнага здароўя і бадзёрасці духу, натхнення і невычэрпнай энергіі для новых здзяйсненняў, мірнага неба над галавой, стабільнасці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні. Няхай вам нязменна спадарожнічае поспех, а ваша жыццё будзе напоўнена яркімі падзеямі і дасягненнямі. Шчасця і працвітання вам і вашым блізкім!

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024