ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны філіяла

Мая сям'я ‒ мая краіна

У рамках правядзення ў 2021 годзе Года народнага адзінства Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ініцыюе правядзенне рэспубліканскай акцыі «Мая сям'я ‒ мая краіна», прымеркаванай да святкавання ў рэспубліцы Дня сям'і (15 мая).

Мэта рэспубліканскай акцыі «Мая сям'я ‒ мая краіна» ‒ аб'яднаць намаганні дзяржаўных органаў, грамадскіх арганізацый па павышэнню значнасці сацыяльнага інстытута сям'і як асновы дзяржавы, умацаванню межпакаленных сувязяў, папулярызацыі вобраза моцнай шчаснай сям'і.

Традыцыйна да Дня сям'і па ўсёй краіне арганізуецца правядзенне ўрачыстых і святочных мерапрыемстваў, такіх як:

- віншаванне сем'яў у працоўных калектывах, а таксама сем'яў ваеннаслужачых, супрацоўнікаў органаў па надзвычайных сітуацыях, унутраных спраў;

- урачыстыя прыёмы па ўзнагароджанні ордэнам Маці шматдзетных маці ў абласных, гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах;

- гарадскія, раённыя фестывалі сямейнай творчасці «Дзень сямейных зносін»;

- урачыстыя віншаванні залатых і срэбных юбіляраў «Лебядзіная вернасць», урачыстыя выязныя рэгістрацыі шлюбу ў парках культуры і адпачынку (15 мая);

- конкурсы, фотавыставы шматпакаленных сем'яў «Радзіма, род, бацькі. Я ‒ іх часцінка»;

- масавыя пасадкі алей «Сямейнае дрэва»;

- спартыўна-масавыя і фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы для ўсёй сям'і: «Мы сям'я і мы разам!», «Мама, тата, я ‒ спартыўная сям'я» (святочныя сямейныя забегі, велапрабегі, спартыўныя сямейныя конкурсы);

- онлайн-конкурсы сямейных гісторый і радаводаў «Тэрыторыя сям'і», «Усё пачынаецца з сям'і», «Сям'я. Сямейныя каштоўнасці»,«Зазірніце ў сямейны альбом» і інш.

home 5574909 1280

 

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024