ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны філіяла

Лепшых вадзіцеляў выбралі ў філіяле «Энергазбыт»

Агляд-конкурс прафесійнага майстэрства па прафесіі «кіроўца аўтамабіля» прайшоў у філіяле «Энергазбыт» 20 ліпеня.

Яго асноўныя задачы ‒ стварэнне ўмоў для павышэння вадзіцельскага майстэрства, безаварыйнага ваджэння, прафілактыкі дарожна-транспартных здарэнняў, папулярызацыя бяспекі дарожнага руху.

На званне найлепшага вадзіцеля прэтэндавалі восем удзельнікаў. Умовы конкурсу былі наступныя: вырашыць тэарэтычную частку заданняў і паспяхова прайсці шэраг практычных іспытаў.

У першым туры ацэньваліся веды правіл дарожнага руху, патрабаванняў аховы працы і пажарнай бяспекі. Падчас другога туру канкурсанты дэманстравалі свае навыкі кіравання аўтамабільным транспартным сродкам, ім патрабавалася хутка і акуратна выканаць серыю манеўраў. Сярод элементаў былі «Старт», «Стоп», «Гараж», «Дыяганальная паркоўка», «Эстакада», «Змейка», «Танэльныя вароты», «Васьмёрка». Усё гэта выглядала вельмі відовішчна.

Па выніках двух тураў лепшы вынік паказаў вадзіцель службы механізацыі і аўтатранспарту Ігар Ільюшонак. Менавіта ён будзе прадстаўляць філіял у аглядзе-конкурсе РУП «Мінскэнерга», які запланаваны на жнівень гэтага года. Кіроўца Андрэй Мяцельскі з Салігорскага міжраённагп аддзялення на другім месцы. Трэцюю прыступку пастамента заняў таксама вадзіцель службы механізацыі і аўтатранспарту Аляксандр Хоміч.

 

 

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024