ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны філіяла

«Лепшых па прафесіі» вызначылі ў філіяле «Энергазбыт»

Смотр-конкурс на званне «Лепшы па прафесіі» сярод каманд аддзяленняў філіяла «Энергазбыт» і збытавога падраздзялення філіяла «Барысаўскія электрычныя сеткі» РУП «Мінскэнерга» прайшоў на вучэбна-трэніровачным палігоне філіяла «Маладзечанскія электрычныя сеткі» 11-12 жніўня. Мерапрыемства накіравана на праверку прафесійнай падрыхтоўкі супрацоўнікаў, павышэнне ўзроўню іх кваліфікацыі і навыкаў, выяўленне кандыдатаў для ўдзелу ў рэспубліканскіх конкурсах.

 На цырымоніі адкрыцця з пажаданнямі выступіў Вадзім Булыга, намеснік генеральнага дырэктара па збыце энергіі РУП «Мінскэнерга».

Усяго ў спаборніцтвах прынялі ўдзел 10 каманд. У склад кожнай уваходзілі чатыры чалавекі: інжынер па рабоце са спажыўцамі або майстар (старэйшы майстар), электраманцёр па эксплуатацыі электралічыльнікаў, кантралёр і кіраўнік каманды.

Праграма спаборніцтваў уключала як тэарэтычную, так і практычную частку. Фактар часу вызначаў шматлікае, але ў прыярытэце заставалася якасць выканання работ. Улічваліся і іншыя моманты: выкананне патрабаванняў аховы працы, стандартаў і іншых нарматыўных дакументаў.

На вучэбным палігоне былі змадэліраваны сітуацыі з умовамі, набліжанымі да рэальных, дзе ўдзельнікі змаглі прадэманстраваць свае ўменні і навыкі. З большасцю сітуацый энергетыкі сутыкаюцца ў сваёй паўсядзённай працы. Але гэта не значыць, што супрацоўнікаў не рыхтуюць да арганізаваных дзеянняў на выпадак аварыі: у ходзе спаборніцтваў удзельнікі вызвалялі пацярпелага ад дзеяння электрычнага току ў электраўстаноўках да 1000 В, адпрацоўвалі прыёмы рэанімацыі, аказвалі першую дапамогу.

Апроч вышэйпаказаных выпрабаванняў практычная частка уключала ў сябе наступныя этапы:

  • праверка правільнасці працы сродка разліковага ўліку электраэнергіі ў размеркавальнай прыладзе 0,4 кВ з дапамогай спецыяльных прыбораў;
  • афармленне дагаворных адносін з бытавым спажыўцом электраэнергіі;
  • счытванне дадзеных з статычных лічыльнікаў электраэнергіі, правядзенне параметрызацыі;
  • выяўленне фактаў спажывання электраэнергіі з парушэннем правілаў яе выкарыстання ў камунальна-бытавым сектары;
  • правядзенне планавага наведвання бытавога абанента з афармленнем адпаведных дакументаў.

Па выніках конкурсу першае месца заваявала каманда Мінскага аддзялення па збыце электрычнай энергіі. «Лепшымі па прафесіі» сталі майстар Уладзіслаў Красоўскі, электраманцёр Дзяніс Кісель, кантралёр Надзея Раўтовіч і кіраўнік каманды Мікалай Пенкрат, намеснік начальніка аддзялення.

На другім месцы размясцілася каманда Маладзечанскага міжраённага аддзялення, а трэці вынік ‒ у работнікаў са Слуцка.

Віншуем нашых калег і жадаем ім далейшых поспехаў!

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (+375 17) 293-83-59,
факс прыемнай: (+375 17) 354-60-93
факс аддзела справаводства: (+375 17) 390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(+375 17) 371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага,6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная,24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00
тэл: (+375 17) 224-13-69

Разлікова-сэрвісны цэнтр, пр-т Незалежнасці,134 (ГЦ "Першы нацыянальны гандлёвы дом", пам.219):
Час прыёму: пн-сб. з 10.00-22.00, без абеду,
нядзеля - выходны,
тел: (+375 17) 371-00-30

Разлікова-сэрвісны цэнтр, вул. Альферава, 10:
Час прыёму: Пн-пят ад 8.00-20.00 у суботу з 9.00-17.00
Тэл: (+375 17) 300-11-84

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2025