- Навіны філіяла
Калектыў філіяла «Энергазбыт» далучыўся да акцыі «Тыдзень лесу»
9 красавіка супрацоўнікі філіяла «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» далучыліся да рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Тыдзень лесу». Добраахвотнікі з Вілейскага міжраённага аддзялення працавалі ў Любанскім лясніцтве ДВЛГУ «Вілейскі вопытны лясгас».
Супрацоўнікі Маладзечанскага міжраённага аддзялення філіяла высадзілі каля 2500 саджанцаў у Лебедзеўскім лясніцтве ДЛГУ «Маладзечанскі лясгас».
Рэспубліканская акцыя «Тыдзень лесу» праходзіць у краіне з 9 па 16 красавіка 2022 года. Галоўная мэта мерапрыемства ‒ папулярызацыя беражлівых адносін да ляснога фонду, яго аднаўленне і прымнажэнне. Традыцыйна арганізатарам акцыі выступае Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.