- Навіны філіяла
Інфармацыйная гадзіна, прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
15 сакавіка наша краіна адзначае дзяржаўнае свята - Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Гэта закон, які валодае найвышэйшай юрыдычнай сілай. Усе іншыя законы і правілы, якія дзейнічаюць у нашай краіне, не павінны яму супярэчыць. Менавіта Канстытуцыя вызначае дзяржаўны і грамадскі лад Беларусі, прававы статус чалавека.
У філіяле "Энергазбыт" РУП "Мінскэнерга" стала добрай традыцыяй у гэты дзень праводзіць мерапрыемствы, на якіх ідзе размова аб дзяржаве, яе законах, правах і абавязках грамадзяніна, сімволіцы. Так, сёння з самай раніцы ва ўсіх аддзелах прайшла інфармацыйная гадзіна, прысвечаная Дню Канстытуцыі. На парадку дня - Канстытуцыя як Асноўны Закон, гісторыя яе стварэння, структура, асноўныя раздзелы і артыкулы, правы і абавязкі грамадзян Рэспублікі Беларусь.