ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны філіяла

ФЕСТЫВАЛЬ «БЕЛАРУСІЯДА-2021»

Фестываль «Беларусіяда» прайшоў у сёмы раз у філіяле «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» ў мінулыя выходныя. У гэтым годзе ключавой тэмай мерапрыемства стала 90-годдзе Беларускай энергасістэмы.

Фестываль традыцыйна парадаваў гасцей сваёй арганізацыяй і маштабам. Больш за 250 чалавек з падраздзяленняў філіяла ў Мінску і Мінскай вобласці сабраліся разам на беразе Заслаўскага вадасховішча, каб прадэманстраваць сваю эрудыцыю, спартыўныя навыкі і творчыя здольнасці і падтрымаць калегаў. Усяго ў фестывалі прынялі ўдзел 11 каманд.

У склад журы ўвайшлі намеснік генеральнага дырэктара ДВА «Белэнерга» Андрэй Пятровіч Шэршань, генеральны дырэктар РУП «Мінскэнерга» Алег Анатольевіч Шчамялеў, намеснікі генеральнага дырэктара РУП «Мінскэнерга» па напрамках Ігар Міхайлавіч Жур і Вадзім Мікалаевіч Булыга, дырэктара філіялаў «Энергазбыт» і «Мінскэнэргаспецрамонт» Аляксандр Георгіевіч Мароз і Сяргей Міхайлавіч Іваноў, галоўны інжынер філіяла «Энергазбыт» Алег Віктаравіч Егіпцаў і намеснік дырэктара па збыце філіяла «Энергазбыт» Андрэй Мікалаевіч Клімовіч.

Першым мерапрыемствам у рамках фестывалю стаў інтэлектуальны конкурс «Разумнікі і разумніцы». Гульня ўключала 45 пытанняў, падзеленых на 9 тураў. Тут энергетыкі паказалі не толькі сваю падкаванасць у розных сферах, але і кемлівасць, уменне выбудоўваць лагічныя ланцужкі, адказваючы нават на самыя падступныя пытанні. У выніку пераможцам стала каманда «МАСЭЭвікі-забаўнікі» Мінскага аддзялення па збыце электрычнай энергіі, серабро дасталося «Зоркам 90-х» з апарата кіравання, трэцяе месца заняла каманда Мінскага аддзялення па збыце цеплавой энергіі «Вартавыя энергіі».

Другі дзень фестывалю пачаўся з дынамічнага спартыўнага квэста. Перад камандамі стаяла задача прайсці ўсе кропкі квэста ў максімальна кароткія тэрміны, выконваючы заданні на сілу, спрыт, цягавітасць. Самымі спартыўнымі аказаліся «МАСЭЭвікі-забаўнікі», другое месца заваявалі «Вартавыя энергіі», бронза сышла камандзе «МОРС» з Маладзечанскага міжраённага аддзялення.

Тэатралізаваная частка фестывалю ўключала два этапы: прадстаўленне лагераў каманд-удзельніц і гумарыстычная гульня КВЗ.

Конкурс лагераў быў прасякнуты нацыянальным каларытам. Беларускія касцюмы і стравы, традыцыі, абрады, святы, легенды, танцы і песні пагрузілі журы і гледачоў у дзіўны свет роднай культуры, а гасціннасць удзельнікаў нікога не пакінула раўнадушным.

Другім этапам і разыначкай вечара быў КВЗ на тэму «Аднойчы ў Энергазбыце ...»

Энергетычная інтэрпрэтацыя Папялушкі, беларускі шэйх, абаненты і энергетыкі на шоў «Што было далей?», Клуб ананімных неплацельшчыкаў і святло па тэлефоне, самураі, Мар'інагорскі Літл Біг, супергероі-энергетыкі, доны з Маладзечна і сапраўдная беларуская мама з Салігорску яшчэ надоўга застануцца ў памяці ўсіх удзельнікаў фестывалю.

Па выніках двух конкурсаў былі вызначаны пераможцы: першае месца прысудзілі камандзе «Тутэйшыя» з Клецкага міжраённага аддзялення, другое ‒ камандзе аддзялення па збыце электрычнай энергіі Мінскага раёна «Энергашок», трэцяе ‒ «МАСЭЭвікам-забаўнікам».

Акрамя таго, былі вызначаны лаўрэаты ў спецыяльных намінацыях. У намінацыі «Вулкан ідэй» лепшай стала каманда «Сбыцічы» Стаўбцоўскага міжраённага аддзялення. Намінацыяй «Дух зацятасці і натхнення» журы адзначыла каманду «Зоркі 90-х», намінацыяй «Сбытавікі гумару» ‒ каманду Слуцкага міжраённага аддзялення «Свяцілы».

Па заканчэнні фестывалю можна з упэўненасцю сказаць, Беларусіяда ‒ гэта тая падзея, да якой рыхтуюцца, пра што красамоўна кажуць выступленні каманд. Беларусіяда ‒ гэта тая падзея, якую з нецярпеннем чакаюць, што пацвярджае асаблівая цёплая атмасфера і радасныя ўсмешкі удзельнікаў. Беларусіяда ‒ гэта той фестываль, якім мы ганарымся.

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024