ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны філіяла

ЕЎРАПЕЙСКІ ТЫДЗЕНЬ МАБІЛЬНАСЦІ

Мінск на афіцыйным узроўні далучыўся да Еўрапейскага тыдня мабільнасці ў 2019 годзе.

Еўрапейскі тыдзень мабільнасці (ЕТМ) - гэта міжнародная кампанія, якая праходзіць кожны год з 16 па 22 верасня і мае на мэце «азеляненне» гарадскіх транспартных сістэм, змену транспартных паводзін людзей, а таксама больш разумнае выкарыстанне грамадскіх прастораў. Арганізатарам гэтага штогадовага мерапрыемства выступае Асацыяцыя «The European Mobility Week Campaign», у склад якой уваходзяць прадстаўнікі ўлады і бізнесу больш  двух тысяч гарадоў з 45 краін свету.


Дэвізам ЕТМ 2019 гады стаў заклік «Ідзі з намі!», а тэма прысвечана бяспечным пешым і веласіпедным прагулкам з акцэнтам на актыўнае развіццё пешаходнага руху ў гарадскім асяроддзі.

ЕТМ па традыцыі завершыцца 22 верасня гарадской экалагічнай акцыяй «Дзень без аўтамабіля», падчас якой на перакрытым участку вул.Кастрычніцкая пройдзе комплекс святочных мерапрыемстваў, які ўключае гульнявую пляцоўку для дзяцей, канцэртна-забаўляльную праграму, выступленні творчых калектываў, пластычнага тэатра, тэст-драйв альтэрнатыўных аўтамабілям відаў транспарту, прэзентацыі і майстар-класы ад экалагічных грамадскіх аб'яднанняў і інш. Фінальнай падзеяй стане масавы вячэрні велапрабег святлівых ровараў па вуліцах горада.

Нагадваем, у рамках акцыі кіроўцам 22 верасня будзе прадастаўлена права бясплатнага праезду у наземным грамадскім транспарце і метрапалітэне пры прад'яўленні імі пасведчання кіроўцы і тэхнічнага пашпарта на аўтамабіль.

У ходзе падрыхтоўкі да правядзення ЕТН ў філіяле «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» зроблены замеры СО у выхлапных газах аўтамабіляў, закуплены велапаркоўкі для будынкаў філіяла ў г.Мінску і Мінскай вобласці.

Мы далучаемся, далучайся і ты! Энергія ў руху! Ідзі з намі!

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024