ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны філіяла

ГОНАР І СЛАВА ЛЮДЗЯМ ПРАЦЫ

28 лютага ў г. Мар'іна Горка Пухавіцкага раёна адбылося свята «Слава людзям Працы». Удзельнікаў свята віталі старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Каляда, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валерый Гайдукевіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алег Белаконеў, старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Людміла Гулякевіч. Мерапрыемства праходзіла ва ўрачыстай абстаноўцы, падарункам для ўдзельнікаў сталі не толькі уручаныя ўзнагароды, але і святочны канцэрт.

У ходзе мерапрыемства за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё сферы гандлю і паслуг Пухавіцкага раёна ганаровай граматай Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта быў узнагароджаны Захараў Іван Іванавіч ‒ начальнік Пухавіцкага міжраённага аддзялення філіяла «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга».

Захараў Іван Іванавіч нарадзіўся ў 1982 годзе ў х. Усцінава Мядзельскага раёна. У 2004 годзе скончыў УА «Мар'інагорскі аграрна-тэхнічны каледж», у 2010 ‒ УА «Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны універсітэт» па спецыяльнасці «Энергетычнае забеспячэнне сельскай гаспадаркі».

Свой працоўны шлях у энергасістэме пачынаў майстрам другой групы Рудзенскага вытворча-збытавага ўчастка Пухавіцкага міжраённага аддзялення філіяла «Энергазбыт». Іван Іванавіч заўсёды выдзяляўся сваім адказным падыходам да справы, уменнем знаходзіць шляхі вырашэння самых складаных задач. Дзякуючы сваім прафесійным і асабістым якасцям, пастаяннаму самаўдасканаленню прасунуўся па кар'ернай лесвіцы і ў 2013 годзе ўзначаліў Пухавіцкае міжраённае аддзяленне.

За час яго кіраўніцтва ўдасканалена праца аддзялення, палепшана якасць абслугоўвання спажыўцоў, што дазволіла значна знізіць колькасць зваротаў і павялічыць лік падзяк, выказаных за працу супрацоўнікам аддзялення і Пухавіцкаму міжраённаму аддзяленню ў цэлым

trud 1

trud 2

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024