ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны філіяла

Акцыя «Тыдзень лесу» пройдзе з 9 па 16 красавіка

Рэспубліканская добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу» стартуе ў Беларусі 9 красавіка і пройдзе да 16 красавіка. Мерапрыемства будзе прымеркавана да Года гістарычнай памяці.

Сёлета акцыя пройдзе ўжо ў 15-ы раз. Штогод яна ахоплівае ўсё большую колькасць удзельнікаў і кропак на карце краіны. Толькі ў 2021 годзе ў акцыі прынялі ўдзел каля 60 тысяч чалавек. Праца валанцёраў была арганізавана амаль на 3 тысячах аб'ектаў. Усяго за 7 дзён работнікі лясгасаў разам з валанцёрамі высадзілі 33 188 814 дрэў.

Стаць удзельнікам акцыі можа кожны. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў бліжэйшую лясную гаспадарку.

Адна з асноўных мэт кампаніі – выхаванне беражлівых адносін да лесу. Акцэнт будзе на працы з моладдзю. Кожны ўдзельнік акцыі ва ўзросце да 18 год атрымае сувенір.

Па традыцыі Мінлясгас адзначыць самых крэатыўных удзельнікаў акцыі. Для гэтага трэба зрабіць крэатыўнае фота ці відэа і размясціць іх у сацыяльных сетках з хэштэгамі #ТыдзеньЛеса2022 і #ТыдзеньЛесу2022. Будзе абрана адразу 10 пераможцаў, якія атрымаюць памятныя сувеніры ад беларускіх леснікоў.

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024