- Навіны філіяла
11 студзеня ў філіяле "Энергазбыт «РУП "Мінскэнерга" адбылося абмеркаванне праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
11 студзеня ў філіяле "Энергазбыт" РУП "Мінскэнерга" адбылася дыялогавая пляцоўка па абмеркаванні праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь з удзелам кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна г.Мінска, дэпутата Мінскага гарадскога савета Хільмана Сяргея Анатольевіча.
Падчас сустрэчы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву Сяргей Хільман падрабязна распавёў, чым выкліканая неабходнасць карэкціроўкі Асноўнага Закона, пракаментаваў асноўныя раздзелы праекта, а таксама растлумачыў сутнасць новаўвядзенняў, якія тычацца статусу і паўнамоцтваў Усебеларускага народнага сходу і іншыя.