ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны спажыўцам

Філіял «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» нагадвае пра магчымасць перадачы электралічыльнікаў на баланс энергазабеспячальнай арганізацыі

Для выключэння выдаткаў, звязаных з абслугоўваннем электронных прыбораў уліку электрычнай энергіі бытавых абанентаў, спраўныя электронныя прыборы ўліку могуць быць перададзены на баланс энергазабеспячальнай арганізацыі.

Праца па прыёмцы на баланс энергасістэмы такіх прыбораў уліку вядзецца філіялам «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» з 2015 года. На сённяшні дзень на баланс энергасістэмы прынята больш за 33 000 электронных электралічыльнікаў ад грамадзян.

У выпадку бязвыплаай арганізацыі рамонтнае і метралагічнае абслугоўванне, аднаўленне, праверка працаздольнасці, планавая замена ажыццяўляюцца за кошт сродкаў энергазабеспячальнай арганізацыі.

Пунктам 150 Правілаў электразабеспячэння вызначана, што да перадачы сродкаў разліковага ўліку на баланс энергазабеспячальнай арганізацыі рамонтнае і метралагічнае абслугоўванне, аднаўленне, праверку працаздольнасці, планавую замену такіх сродкаў забяспечвае іх ўласнік, або арганізацыя, ва ўласнасці, гаспадарчым вядзенні, аператыўным кіраванні якой знаходзяцца дадзеныя сродкі, або энергазабеспячальная арганізацыя на дагаворнай аснове.

Для бязвыплатнай перадачы электроннага прыбора ўліку бытавому абаненту неабходна прадставіць у адпаведнае тэрытарыяльнае падраздзялення энергазабеспячальнай арганізацыі наступны пакет дакументаў:

  • пісьмовую заяву ўсталяванай формы;
  • дакумент, які пацвярджае асобу (пашпарт, від на жыхарства, пасведчанне бежанца);
  • дакумент, які пацвярджае права ўласнасці на аб'ект электразабеспячэння;
  • пашпарт (фармуляр) на лічыльнік, пры наяўнасці, з адзнакай аб даце яго продажу і тэрмінах гарантыйных абавязацельстваў завода-вытворцы.

Падрабязную інфармацыю аб перадачы электронных прыбораў уліку на баланс РУП «Мінскэнерга» можна атрымаць па тэлефонах:

  • электралічыльнікі без аўтаматызаваных сістэм кантролю і ўліку электраэнергіі (АСКУЭ): (017) 371-00-33;
  • электралічыльнікі ў складзе аўтаматызаваных сістэм кантролю і ўліку электраэнергіі (АСКУЭ) жылога дома: (017) 320-13-09.

Работы па абслугоўванні індукцыйных прыбораў уліку электрычнай энергіі выконваюцца філіялам «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» на бязвыплатнай аснове.

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024