ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны спажыўцам

Як перайсці на дыферэнцыруемы ўлік электраэнергіі з выкарыстаннем шматтарыфнага лічыльніка?

Сёння ў Рэспубліцы Беларусь у насельніцтва ёсць магчымасць выбару тарыфнага плану па аплаце паслуг электразабеспячэння.

Грамадзяне могуць аплачваць электраэнергію па адзіным (аднаставачным) тарыфе, які не залежыць ад колькасці спажытых кВт·г у вызначаны час сутак, альбо па тарыфах, дыферэнцыраваных па часавых перыядах.

З пераходам на дыферэнцыруемы ўлік кошт электраэнергіі будзе залежыць ад часу сутак яе спажывання. У гадзіны максімальнай нагрузкі на энергасістэму кошт спажытай энергіі будзе найбольшы, у гадзіны мінімальных нагрузак ‒ значна менш.

Аплата электраэнергіі, спажытай ў выхадныя і святочныя дні, будзе ажыццяўляцца па тарыфах, устаноўленых на перыяд мінімальных нагрузак.

Каб плаціць па дыферэнцыраваных тарыфах, у абанента павінен быць усталяваны шматтарыфны электронны прыбор уліку. У новых дамах, як правіла, адразу усталёўваюць такія лічыльнікі. Таксама філіялам «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» вядзецца праца па выкананні Праграмы мадэрнізацыі сродкаў уліку электрычнай энергіі, мэтай якой з'яўляецца замена індукцыйных прыбораў уліку на электронныя у бытавых спажыўцоў за кошт сродкаў энергасістэмы да 2023 года.

Для замены індукцыйнага лічыльніка, усталяванага ў жылым доме (кватэры), на шматтарыфны электронны лічыльнік па-за графікам выканання Праграмы мадэрнізацыі бытавому абаненту неабходна:

  • звярнуцца ў энергазабеспячальную арганізацыю з адпаведнай заявай;
  • набыць у гандлёвай сетцы электронны прыбор уліку, які ўваходзіць у дзяржрэестр разліковых прыбораў уліку, дапушчаных да эксплуатацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (поўны пералік сродкаў камерцыйнага уліку электраэнергіі можна знайсці на сайце РУП «Беларускі дзяржаўны інстытут метралогіі»);
  • перадаць шматтарыфны электронны лічыльнік у энергазабеспячальную арганізацыю для выканання яго параметрызацыі;
  • забяспечыць выкананне работ па замене прыбора ўліку;
  • у выпадку ўстаноўкі прыбора ўліку электраэнергіі на лесвічнай клетцы ці ў тамбуры ўзгадніць выкананне работ па замене электралічыльніка з жыллёвай арганізацыяй;
  • паведаміць у энергазабеспячальную арганізацыю аб заканчэнні работ для ажыццяўлення допуску разліковага ўліку электраэнергіі ў эксплуатацыю і заключэння дагавора электразабеспячэння з ажыццяўленнем разлікаў за спажытую энергію па дыферэнцыраваных тарыфах.

Грамадзянін можа заключыць з энергазабеспячальнай арганізацыяй дагавор на аказанне паслуг па замене лічыльніка на платнай аснове.

Калі домаўладанне абанента ўжо абсталявана шматтарыфным электронным прыборам уліку, то дастаткова звярнуцца ў энергазабеспячальную арганізацыю з заявай. Прадстаўнік энергазабеспячальнай арганізацыі параметрызуе прыбор уліку электраэнергіі, пасля чаго будуць унесены адпаведныя змены ў дагавор электразабеспячэння для ажыццяўлення разлікаў за спажытую электраэнергію па дыферэнцыраваных тарыфах.

Азнаёміцца з актуальнымі тарыфамі на электрычную энергію для насельніцтва можна па спасылцы https://www.energosbyt.by/ru/info-potrebitelyam/fiz-l/tarify.

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024