ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны спажыўцам

Як аплачваць электраэнергію праз АРІП

Філіял «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» ажыццяўляе ўкараненне аўтаматызаваных сістэм кантролю і ўліку электрычнай энергіі (АСКУЭ) у бытавых абанентаў. Дадзеныя сістэмы забяспечваюць дыстанцыйны з'ём паказанняў прыбораў уліку электрычнай энергіі бытавых абанентаў на апошні дзень месяца (на 00:00 гадзін) і вызначаюць аб'ём спажытай электрычнай энергіі за разліковы перыяд (месяц).

Знятыя паказанні фіксуюцца ў базе дадзеных па разліках з бытавымі абанентамі і перадаюцца ў банкаўскую сістэму АІС «Разлік» (АРІП) для аплаты за спажытую электрычную энергію.

Напрыклад, за студзень 2021 года ў сістэму АІС «Разлік» (АРІП) перададзены наступныя дадзеныя:

Дата выстаўлення: 15.02.2021

Перыяд: 01/21

Лічыльнік 1-папярэдняе знач.: 30500

Лічыльнік 1-бягучае знач.: 30700

У графе «Дата выстаўлення» адлюстроўваецца апошняя дата абнаўлення дадзеных энергазабеспячальнай арганізацыяй. У графе «Перыяд» ‒ месяц, за які вы разлічваецеся. У графе «Лічыльнік 1-папярэдняе знач.» пазначаны апошнія аплачаныя паказанні. У графе «Лічыльнік 1-бягучае знач.» пазначаны паказанні электралічыльніка на апошні дзень месяца, за які неабходна зрабіць аплату (для вышэйпаказанага прыкладу гэта дата 31.01.2021).

Налічэнне сумы да аплаты праводзiцца за аб'ём электраэнергіі, вызначаны як розніца паказанняў у графах «Лічыльнік 1-бягучае знач.» і «Лічыльнік 1-папярэдняе знач.», па тарыфах, якія дзейнічаюць у дадзеным разліковым перыядзе.

Пры самастойнай змене паказанняў АСКУЭ ў графе «Лічыльнік 1-бягучае знач.» у меншы бок будзе прынята аплата за няпоўны аб'ём энергіі, і на вашым асабовым рахунку паўстане запазычанасць. Пры змене паказанняў у большы бок будуць прыняты аплата за фактычна спажытую энергію і грашовыя сродкі ў кошт перадаплаты наступнага месяца.

Паказанні АСКУЭ фармуюцца і выстаўляюцца для аплаты ў сістэму АІС «Разлік» (АРІП) з 1-га да 15-га чысла месяца, наступнага за разліковым. Пры ажыццяўленні плацяжоў у названым перыядзе паказанні электралічыльніка на апошні дзень разліковага месяца (пры іх адсутнасці ў графе «Лічыльнік 1-бягучае знач.») указваюцца абанентам самастойна.

Адсутнасць паказанняў у сістэме АІС «Разлік» (АРІП) у графе «Лічыльнік 1-бягучае знач.» пасля 15-га чысла будзе сведчыць аб часовай няспраўнасці ці адсутнасці сістэмы АСКУЭ. У такім выпадку паказанні для аплаты таксама ўказваюцца абанентам самастойна.

Прыкладны выгляд квітанцыі:

kvitanciya

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024