ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Навіны спажыўцам

КАЛЯ 540 ТЫСЯЧ ЭЛЕКТРОННЫХ ЛІЧЫЛЬНІКАЎ УСТАЛЯВАНЫЯ ФІЛІЯЛАМ «ЭНЕРГАЗБЫТ» РУП «МІНСКЭНЕРГА» У РАМКАХ ПРАГРАМЫ МАДЭРНІЗАЦЫІ

З 2016 года філіялам «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» вядзецца праца па выкананні Праграмы мадэрнізацыі сродкаў уліку электрычнай энергіі. Яе мэта ‒ поўная замена індукцыйных прыбораў уліку на электронныя у бытавых спажыўцоў за кошт сродкаў энергасістэмы да 2023 года.

На сённяшні дзень філіялам устаноўлена 538 614 электронных прыбораў уліку. Колькасць электронных лічыльнікаў з улікам устаноўленых у рамках Праграмы мадэрнізацыі складае ўжо больш за 69% ад агульнай колькасці ўсіх лічыльнікаў.

Электронныя прыборы ўліку больш надзейныя і маюць больш высокі ў параўнанні з індукцыйнымі клас дакладнасці ‒ 1.0 і вышэй (клас дакладнасці індукцыйных лічыльнікаў пачынаецца ад 2.0). Акрамя таго, яны дазваляюць вымяраць якасць электраэнергіі і велічыню магутнасці, захоўваць дадзеныя па ўліку электраэнергіі доўгі час і г.д.

Прымяненне новых лічыльнікаў дапамагае рэалізоўваць шматтарыфны ўлік электраэнергіі, калі суткі ўмоўна разбіваюцца на некалькі часовых інтэрвалаў ‒ тарыфных перыядаў. У кожным з іх спажыванне энергіі мае розны кошт.

Замена індукцыйных прыбораў уліку стварае перспектыву ўкаранення аўтаматызаваных сістэм кантролю і ўліку электрычнай энергіі. Названыя сістэмы падаюць магчымасць дыстанцыйнага збору і аналізу звестак аб колькасці спажытай электраэнергіі без лакальнага зняцця паказанняў з прыбораў уліку.

Замена лічыльнікаў у рамках Праграмы мадэрнізацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з паадраснымі графікамі. Для ўдакладнення інфармацыі аб замене прыбораў уліку па канкрэтным адрасе ў рамках Праграмы мадэрнізацыі, а таксама для ажыццяўлення пазачарговай замены прыбора ўліку на платнай аснове можна звярнуцца ў філіял «Энергазбыт», тэл. (017) 371-00-33.

Важна:
Філіял «Энергазбыт» не заключае дагаворы з іншымі арганізацыямі для ажыццяўлення работ па замене прыбораў уліку. Работы па замене прыбора ўліку па ініцыятыве абанента могуць выконвацца спецыялізаванымі іншымі арганізацыямі пасля абавязковай распломбироўкі і зняцця паказанняў са старога лічыльніка супрацоўнікамі энергазабеспячальнай арганізацыі.

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024