- Навіны філіяла
РУП «МІНСКЭНЕРГА» АБ'ЯЎЛЯЕ МЕСЯЧНІК ПА АХОВЕ ПРАЦЫ
На працягу ўсяго месяца ў філіялах і апараце кіравання РУП «Мінскэнерга» будзе арганізаваны месячнік па ахове працы, у рамках якога запланавана:
- ажыццяўленне раптоўных праверак як працоўных месцаў, так структурных падраздзяленняў у цэлым сфарміраванай мабільнай групай на прадмет выканання патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы;
- правядзенне шырокамаштабнай інфармацыйнай работы па пытаннях прапаганды бяспечных метадаў вытворчасці работ;
- арганізацыя сходаў у працоўных калектывах на тэмы: «Работнік і бяспека — аксіёма галіны і «Уважлівасць — гарант бяспекі».