ok24 w    VK24 w    telegramm

 РУП "Мінскэнерга" Філіял "Энергазбыт"

Асноўнымі функцыямі філіяла «Энергазбыт» з'яўляюцца:

  • рэалізацыя электрычнай і цеплавой энергіі і забеспячэнне своечасовага і поўнага збору грашовых сродкаў ад рэалізацыі энергіі;
  • ажыццяўленне разлікаў са спажыўцамі за спажытую імі электрычную і цеплавую энергію на падставе паказанняў камерцыйных прыбораў уліку;
  • арганізацыя ўстаноўкі прыбораў уліку спажывання электрычнай і цеплавой энергіі, а таксама тэхнічнае абслугоўванне прыбораў уліку на месцы іх устаноўкі, забеспячэнне перыядычнай дзяржаўнай паверкі электралічыльнікаў у тэрміны, устаноўленыя Дзяржстандартам.

У структуру філіяла ўваходзяць 8 міжраённых аддзяленняў па Мінскай вобласці:

  • Вілейскае міжраённае аддзяленне (МРА), у склад якога ўваходзіць Мядзельскі вытворча-збытавы ўчастак (ВЗУ);
  • Маладзечанскае МРА, у склад якога ўваходзіць Валожынскі ВЗУ;
  • Слуцкае МРА, у склад якога ўваходзяць Капыльскі і Старадарожскі ВЗУ;
  • Салігорскае МРА, у склад якога ўваходзіць Любанскі ВЗУ;
  • Клецкае МРА, у склад якога ўваходзіць Нясвіжскі ВЗУ;
  • Стаўбцоўскае МРА, у склад якога ўваходзяць Дзяржынскі, Уздзенскі і Фаніпальскі ВЗУ;
  • Пухавіцкае МРА, у склад якога ўваходзіць Рудзенскі ВЗУ;
  • Барысаўскае МРА, у склад якога ўваходзяць Барысаўскі ПСУ, Барысаўскі гарадскі ПСУ, Лагойскі ПСУ, Бярэзінскі ПСУ, Смалявіцкі ПСУ, Чэрвеньскі ПСУ, Крупскі ПСУ, Жодзінскі ПСУ.

У г. Мінску знаходзяцца 3 аддзяленні і цэх па рамонце прыбораў уліку электраэнергіі:

  • Мінскае аддзяленне па збыце электрычнай энергіі;
  • Аддзяленне па збыце электрычнай энергіі Мінскага раёна, у склад якога ўваходзіць Заслаўскі і Астрашыцкі вытворча-збытавыя ўчасткі;
  • Мінскае аддзяленне па збыце цеплавой энергіі.

Арганізавана работа разлікова-касавых цэнтраў у г. Мінску:

  • вул. Б.Хмяльницкага, 6;
  • вул. Фабрычная, 24.

У зоне абслугоўвання філіяла ў кожным раённым цэнтры Мінскай вобласці ажыццяўляецца прыём грамадзян па пытаннях заключэння (скасавання) дагавораў электразабеспячэння, адкрыццё (закрыццё, перарэгістрацыя) асабовых рахункаў, афармленне льгот па аплаце электрычнай энергіі, выдача даведак, прадастаўленне абанентам інфармацыі па асабовых рахунках, прыём заяў абанентаў на замену, рамонт прыбораў уліку электраэнергіі і г.д.

Па стане на 01.01.2024 па г. Мінску і Мінскай вобласці

ў філіяле «Энергазбыт» РУП «Мінскэнерга» зарэгістравана:



0
абанентаў электраэнергіі
0
прыбораў уліку прынято на баланс энергасістэмы
0
абанентаў цеплаэнергіі
0
электронных прыбораў уліку ўстаноўлена ўзамен індукцыйных
0
прыбора уліку электраэнергіі знаходзяцца на абслугоўванні
0
аб'екта АСКУЭ знаходзяцца ў эксплуатацыі

НАВІНЫ

  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
Минскэнерго
Белэнерго
Министерство энергетики
Правовой портал
Мингорисполком
Министерство здравоохранения
Центр эпидемиологии
Рейтинг организаций
Рейтинг организаций
Image
Image
Image
Image
Image
Image

220013, г. Мінск, ул. Б.Хмяльніцкага,6
тэлефон прыемнай: (017)293-83-59,
факс прыемнай: (017)354-60-93
факс аддзела справаводства: (017)390-14-02
E-mail: office@energosbyt.by

Тэлефон даведачнай службы:
(017)371-00-33
Разлікова-касавы цэнтр, вул.Б.Хмяльніцкага, 6:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

Разлікова-касавы цэнтр, вул. Фабрычная, 24:
Час прыёму: пн-пт с 8.00-20.00 субота с 9.00-17.00

р/р BY65AKBB30120000965480000000
ААТ «ААБ Беларусбанк»
г.Мiнск, пр-т Дзяржынскага, 18, БІК: АКBBBY2X
УНП-100071593
ОКПО-00112041


Філіял "ЭНЕРГАЗБЫТ" РУП "Мінскэнерга" © 2024